Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 26 из 129

Цукеркі ад Эйнема, Studentenfrass, batins de roi de Negovi, le quatre mendiants* — як добра!

* Студэнцкі пакорм… каралеўскія пернікі… Чатыры жабракі (то бок разынкі,чарнасліў, фісташкі і міндаль).

Просты пачастунак, але здаровы. Іншага ім, бачыце, пачастунку захацелася — вось і атрымалі.

Пачуццё брыды выклікала гэтае зларадства над чысцінёй. Лаялі новае — а чаго дабіліся за свой век? Хіба што пагубілі дзяржаву і зрабілі яе сімвалам усякага гвалту, сімвалам развалу. Нават тут, у горадзе.

У горадзе была вышэйшая на ўсю Эўропу смяротнасць: з тысячы паміралі трыццаць тры — таму што снег і гной ніколі не звозілі, а сметнікаў ніколі не чысцілі… Двары патаналі ў памыях і адкідах, з крам ішоў смурод разлажэння, па прыбіральнях гойсалі пацукі (на ўвесь горад ледзь-ледзь з'явіўся першы дзесятак ватэрклазетаў, і іх паказвалі гасцям, як дзіва).

Паўз Ахотны рад нельга было праехаць, а жыхары куплялі тут ежу.

У горадзе нішто не забяспечвала абывацельскай бяспекі, і пешаходу часта даводзілася разлічваць толькі на сябе. Калі ўначы з бульвараў далятаў «гвалт!» — жыхары мацней зачыняліся ў сваіх кватэрах. Адзінай «дапамогай» было адчыненае акно, у якое голасна крычалі: «Выходзім! Трымайся!…» На вуліцу выбягалі толькі найбольш мужныя. І ўсё гэта аніяк не датычылася паліцмайстра Агарова, які замест дзейсных захадаў займаўся фліртам з актрысамі.

Сум Алеся па дому, калі яму даводзілася трапляць сюды, з часам рабіўся нясцерпны. Ён не ведаў, як магчыма тут жыць. І ў гэты прыезд толькі мэта, дзеля якой ён сюды прыехаў, суцішвала бязмерную настальгію.

|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]