Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 7 из 129

Пяцьдзесят рамізнікаўза імі едуць… Вам-то нічога, а мне яшчэ стаяць і стаяць.

Алесь вырашыў капануць субяседніка, масквіч ці не.

— А чаму «калібер»?

— Па думскаму каліберу рабілі пры генерал-губернатары Галіцыне. Даўгушы ён загадаў знішчыць, а ўсім парабіць такія па думскаму каліберу, узору. То рамізнікі самыя экіпажы так сталі зваць… Дурны народ…

Памаўчаў.

«Масквіч», — падумаў Алесь. А стары раптам сказаў:

— І вось глядзіце, няма парадку і няма. Зіпунішкі ў рамізнікаў драныя, армякі — страшныя, капелюхам гэтым паяркавым — сто год. Дый як іначай, калі той «ванька» за дзве грыўні ці нават за пяціалтынны цераз усю Маскву вязе… Правага боку не трымаецца, едзе дзе хоча, на стаянках кідаюць коней без дагляду… Ёсць, вядома, рамізнікі і чысцейшыя-с, першага гатунку. То яны, бацюхна, рэдка з незнаёмымі ездзяць. Так і наймае іх чалавек на два тыдні — на месяц.

Уздыхнуў:

— А брук наш. Гэта ж нешта немагчымае. Бруд, пыл, ямы, ухабы. Людзі рукі ломяць, экіпажы развальваюцца, коні калечацца. Не брук, а кара ягіпецкая! За грахі гэта нашы спаслаў Пан Бог.

— Гэта ж справа начальства.

— І начальства — за грахі, — упэўнена сказаў стары. — Племя гэтае антыхрыставае.

Азірнуўся і кашлянуў.

— Тры гады таму галоўнага антыхрыста збылі. Генерал-губернатара Закрэўскага. Ледзь дажыліся. Вышэй закона божага сябе ставіў. Вусны апаганьваў плашчаднай лаянкай.

Замоўк. Алесь стаяў і думаў.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]