Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 5 из 129



У старога быў чырвоны твар, барада клінам і хітрыя каламутна-сінія вочкі. Пачуўшы адказ Мсціслава, ён расцягнуў рот, і без таго вялікі, як шчыліна ў паштовай скрынцы.

— Са сваіх, значыцца, мужычкоў цёплае здзіраеце, каб у халоднае ды лінючае абрадзіць, — ён гаварыў па-расейску спявуча, як гаворыць маскоўскае мяшчанства.

— Не ваша, ацец мой, справа, — сказаў Мсціслаў.

Стары нібы і не чуў:

— І адкуль вы?

— Магілеўскі, — сказаў Мсціслаў.

Настала чарга Алеся.

— Мы, выяўляецца, з адных краёў, — паблажліва сказаў ён Маеўскаму. — Мяркую, калі мне спатрэбіцца, я знайду вас?

Мсціслаў падаў яму візітную картку.

— Шандура Вакх Раманавіч, — прачытаў Алесь. — Што ж, мне прыемна. Вы з падуспенскіх Шандураў?

— Нягож, — буркнуў наваяўлены Вакх.

— Вазьміце і маю, — Алесь працягнуў вяленевы прамакутнічак.

Мсціслаў прабег па ім вачыма і пакланіўся.

— Так точна, — сказаў ён. — Я да вашых паслуг. Якая камісія, прашу, вядома, дараваць?

— Мне патрэбна тры тысячы штук паркалю. Праз тры месяцы самае позняе. Няхай сабе самага таннага, але затое самых розных і яркіх, самых стракатых колераў.

— А тып? — прагна, але з прагнасцю, схаванай за крайняй павагай, спытаў Маеўскі.

— Разнатыпныя штукі, — сказаў Алесь. — Гэта не оптам.

— Зробім, — сказаў Мсціслаў. — Зробім.

Пад'ехаў рамізнік. Кандрат размясціў рэчы, дапамог Мсціславу сесці, а сам ускараскаўся на козлы.

— Зробім, — сказаў яшчэ раз Маеўскі.

|< Пред. 3 4 5 6 7 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]