Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 6 из 129



Коні кранулі.

Некаторы час тыя, што засталіся, стаялі моўчкі. Усе яшчэ церушыў мокры снег, і, нягледзячы на гадзіну апоўдні, было цёмна, бы ў прысмерак.

— Бог ведае што такое. — Алесь выціраў мокры твар. — Звычайна за рукі рвуць, на часткі. Толькі і чуеш — «пажа»… «пажа…». А тут — хоць бы хто.

— А іх доўга не будзе, бацюхна, — сказаў купец.

— Што так?

— Я спраўкі навёў-с… Носаў, суконшчык з Прэабражэнскага, гуляюць з сябрамі. Узялі-с усе каліберы* з плошчы і паехалі-с. І сані ўзялі.

* «Калібер», або «гітара» (па падабенству) — спаконвечны маскоўскі экіпаж, вузкія дрогі на стаячых рысорах. У іх маглі сядзець толькі ўдваіх, прычым, каб не згубіць раўнавагі, кожны з тых, хто ехаў, сядаў тварам на свой бок вуліцы. Пярэдні трымаўся за пояс рамізніка. Калі ехалі з дамай, то кавалер трымаў яе за талію, іначай, па слабасці пола, яна вылецела б на першай яміне… Узімку былі яшчэ двух— і чатырохмесныя сані, часцей за ўсё без запоны. Вельмі рэдка трапляліся сані з выязным у ліўрэі і капелюху з пазументам (гэта для аматараў пускаць пыл у вочы)… Улетку пачыналі трапляцца ўжо кэбы і шарабаны замежнага тыпу, але больш ездзілі на «эгаістках», аднамесных экіпажах на няўстойлівых рысорах, якія жорстка кідала, так, што вылецець можна было кожную хвіліну. Людзі навесяле ўмудраліся ездзіць у іх удваіх і ўтраіх.

— Хіба ўжо на каліберы пераселі?

— У цэнтры ўжо на іх. Самі бачыце, голы камень пад гэтай кашай… Вось Носаў і паехалі.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]