Зброя   ::   Караткевіч Уладзімір

Страница: 78 из 129

Часоваабавязаныя смольнінскага барына.

— Чакай, — ускінуўся Чыўін. — Гэта таго, што забілі?

— Нібыта.

— Цяпер ведаю, — сказаў Чыўін. — Забіты гэты яшчэ за два гады да адмену бабу тую… прымусіў. Ну і прыжыў з ёю дзіця. А сам здужыць мог мала і таму, слугі казалі, шчыкаў яе да крыві, біў смяротным боем і кусаў… Ну, воля прыйшла — тая ўзрадавалася і вырашыла пайсці. А той кажа: «Ідзі. А дзіця не аддам. Бо ўсе ведаюць: маё. Але глядзі, як бы не пашкадавала: мой шчанюк. Хачу — з кашай ем. Хачу — масла пахтаю». А сам і да дзіцяці быў не лепшы, як да яе. Проста астача старэчага блуду ў ім бунтавалася… То тады яе браты прыйшлі ды ў дом ягоны чырвонага пеўня пусцілі, так і згарэў дом… разам з гаспадаром.

Уздыхнуў:

— Што ж, перад вечнай катаргай сама менш па сотні бізуноў.

«Растлительница» ўжо стаяла прывязаная да слупа. Здзёртая са спіны і ягадзіц сарочка вісела на вяроўках. І, як прадчуванне, чырванела, бегла па пяшчотнай скуры вадкая барва ад паходняў.

Прыйшлі за апошнім. Алесь з пакутлівым чаканнем ўпяўся вачыма ў ягоную патыліцу. Кат сціснуў гэтую патыліцу пяцярнёю. Чалавек ускінуў галаву.

Не, гэта быў не Андрэй. Змучаны, белы, зусім яшчэ малады твар. Сінія вусны ці ўсміхаюцца, ці ўздрыгваюць ад холаду.

— Не трэба, — ціха сказаў юнак. — Я сам. І пайшоў непаслухмянымі нагамі па прыступках.І хаця гэта не быў Андрэй, Алесю не стала лягчэй. Гэтая патыліца, дрыготкія вусны, непаслухмяныя ногі.

|< Пред. 76 77 78 79 80 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]