Адступник, або Затлумлёны дух (на белорусском языке) :: Камю Альбер
Страница:
16 из 23
Жыло толькi тонкае i пляскатае цела, якое абрушылася да падножжа бога, яктолькi шаман адчынiў маленькiя дзверы ў фетышаў катушок. Потым ён выйшаў, не гледзячы на мяне, спякота мацнела, я не кратаўся з месца, фетыш пазiраў на мяне па-над целам нерухомай жанчыны, адно яе цяглiцы неўпрыкмет варушылiся, i iдальскi твар амаль не змянiўся, калi я падышоў блiжэй. Толькi вочы выраслi раптам i ўтаропiлiся на мяне, а мае ногi дакранулiся да яе ног, i спёка разам завыла, i iдал-жанчына без адзiнага слова, па-ранейшаму гледзячы на мяне сваiмi вырачанымi вачыма, пачала хiлiцца назад, упала на спiну, падабрала пад сябе свае ногi, потым падняла i паволi, мякка рассунула каленi ўбок. Але адразу ж, хр-р, шаман пiльнаваў мяне, яны ўсе ўварвалiся, адкiнулi мяне ад жанчыны i пачалi бiць, жудасна бiць у месца граху, граху! Якi грэх, я смяюся, дзе ён, дзе дабрачыннасць, яны прыгваздалi мяне да сцяны, сталёвыя пальцы сцiснулi скiвiцы, другiя прымусiлi разявiцца рот i выцягнулi мне язык, пакуль ён не залiўся крывёю, i нехта выў - цi не я? - крычаў дзiкiм, жывёльным крыкам, i тады па маiм языку прайшлася вострая i ласкавая свежасць, сапраўды, то была, нарэшце ўжо, свежасць. Калi я апрытомнеў, я быў адзiн, уначы, прытулены да сцяны, залiты загуслай крывёй, а ў роце была напханая жменя сухой травы, у якой быў нязвыклы i дзiўны водар, кроў больш не цякла, але ў роце нiшто не жыло, i ў гэтай пустэчы торкаўся толькi пакутлiвы боль. Я хацеў быў падняцца i ўпаў, шчаслiвы, безнадзейна шчаслiвы памерцi нарэшце, смерць таксама прыносiць свежасць, i ў смяротным сутоннi няма ўжо нiякiх багоў.
Але я не памёр.
|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|