Дзённик (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
11 из 26
Каля яго дробны маёнтачак Раткава, дзе знайшоў сабе другую жонку з грашыма Залеўскi, пасля лета 1920 году.
6. Менск.
7. Варшава.
1. У рамане павiнна быць добра i дакладна сказана аб мясцiнах i пунктах, дзе адбылiся падзеi ў розныя часы i дзе завязалiся i развязалiся справы.
2. Павiнен быць распрацаваны дакладна лёс кожнага персанажа.
3. Распрацаваць квадры-абсягi-малюнкi рамана.
4. Часткi рамана. Раздзелы. Змест iх усiх i нумарацыя.
5. Назва рамана.
Няшчасны i мiлы Фiнкель, жыве ў "Якары" на чацвёртым паверху ў агульным нумары. Ён пiсьменнiк i вучоны. За час вайны ў яго памерла з голаду двое дзяцей20. На тым жа паверху ўсю зiму займала асобны нумар мадам Дадзiёмава, цяперашнi цэнзар над усiм друкам БССР. Да вайны яна з году ў год была ў такiм чыне: "намеснiк начальнiка ўпраўлення справаў мастацтваў пры Саўнаркоме БССР". Самай важнай адзнакай гэтай установы была тая, што ў ёй нiколi, за год дзесяць, не было сказана нiводнага беларускага слова. А беларускае мастацтва было тым пунктам, навокал якога збiралiся сотнi прайдзiсветаў ваяваць за медалi i ордэны. Такiм парадкам iшло спустошанне мастацтва i з яго выветрывалася душа народа. Дадзiёмава не з гэтага вядомая асоба. Яна вядомая з iншага. Гэта хiтрая i спекулянцiстая местачковая жыдоўка, якая дасягнула немалое пасады ў рэспублiцы. Яна сябра партыi. Але яна плюе на ўсё. У партыйнасцi яна бачыць не iдэю, а i кар'еру. У iншых умовах яна ўладала б мануфактурным магазiнам. Яна некультурная i нават непiсьменная (па-беларуску яна чытае дрэнна i зусiм не ўмее пiсаць).
|< Пред. 9 10 11 12 13 След. >|