Дзённик (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
13 из 26
Назбiраюцца справы - зноў пайду да яго вырашаць. Гэта будзе ўжо не раней зiмы або ў канцы яе.
6 верасня
Сёння закончыў трэцi раздзел "Скiп'ёўскага лесу". Можа, добра, а можа, вельмi дрэнна. Такi я змучаны i духам i целам i так цяжка жыву, што не адчуваю. Патрэбен доўгi час у цiшынi i спакоi.
8 верасня 1944 г.
За шэсць дзён пераклаў "Позняе каханне" Астроўскага23 - так гнаў мяне ў карак тэатр. I ўжо месяц ляжыць гатовы тэкст i не забiраюць. Гэта ўсё азiятчына ў эўрапейскай краiне Беларусi. Я мог бы звацца не Чорны Кузьма, а чорнарабочы. Колькi за свой век я зрабiў гэтых перакладаў i напiсаў усяго, што без майго подпiсу запоўнiвае старонкi ўсёй нашай прэсы i ўсё на кавалак хлеба! Хлеб наш насушчны, усiх нас пасушыць.
Быў сёння ў ГIХЛе24. Дагаварыўся аб "Скiп'ёўскiм лесе" i зборнiку апавяданняў. Каб хоць у Менск, цiшыня i спакой, хоць i на попелiшчы. Абы цiхi кут i штодзень спакойна пiсаць.
10 верасня 1944 г.
Учора ўвечары i сёння да паўдня чытаў К.Федзiна "Горький среди нас". Усё гэта мне чужое, але я бачу: Федзiн сапраўдны пiсьменнiк i разумны чалавек. Я ўпэўнен: пра М.Горкага ён напiсаў праўду. Сапраўды, мусiць, так жыў i такi быў М.Горкi, вялiкi расейскi iнтэлiгент з рукамi рабочага. З гэтай кнiгi вiдно, якое бяздонне памiж нашай тагачаснай iнтэлiгенцыяй, маладой, i той, да пакалення якой належыць Федзiн у Расеi. Беларусы гаварылi аб адраджэннi Беларусi, г.зн. аб прыходзе беларускага народа да нацыянальнай дзяржаўнасцi, а расейскiя iнтэлiгенты не мелi нi сваiх задач, нi мэт. Для iх расейскi народ - гэта мужык з барадою. М.
|< Пред. 11 12 13 14 15 След. >|