Дзённик (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 12 из 26

Яна адцуралася свае нацыянальнае жыдоўскае культуры i асiмiлiравалася. Куды? Вядома, як i кожны паразiт, яна iшла на гатовае. Працэс асiмiляцыi iшоў у гатовую ўжо вялiкую расейскую культуру. Але яе прырода не дазваляе так адразу асiмiлявацца. Яна гаворыць па-расейску так, што трэба смяяцца. Да якой жа культуры яна належыць? Да жыдоўскай? Не. Да расейскай? Не. Да беларускай? Не. Яна выраклася жыдоўскай культуры, iмкнецца i не дайшла да расейскай i стараецца мець высокую пасаду пры беларускай. Навадняючы беларускiя ўстановы, Дадзiёмава выгнала з iх беларускую мову. А цяпер, бачачы, што як бы дзьме беларускi вецер, яна, цэнзар, калечыць сваiм алавiком мову беларускай лiтаратуры, думаючы гэтым паказаць начальству, што яна i ведае беларускую мову i займаецца ёю. Начальства гэтае (скажам, Гарбунова) лёгка ашукаць, бо яно само беларускае мовы не ведае i нiколi блiзка ля яе не ходзiць. Усе гэтыя днi я чакаю: цi знiме П. Дадзiёмаву з пасады цэнзара, цi не? Калi не, дык - каму ж верыць i дзе шукаць ратунку?

А ўрэшце - аб чым думаць? Усё гэта глупства, не вартае пяра. Самае важнае - маё пяро i раманы. Пакуль жыву - дзяўбу пяром камень. Пяро трывалае.

25 жнiвеня

Здароўе крыху як бы лепш. I настрой лепшы. Працаваў сёння над "Скiп'ёўскiм лесам". Ужо гэта адно добра, бо тыдняў тры ўжо не браўся за яго. Заўтра пастараюся як-небудзь паслаць у Менск мiламу Максiму Лужанiну пiсьмо22. А блiжэйшымi днямi параю добрых слоў падзякаваць П.К.Панамарэнку за добрую гаворку.

|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]