Дзённик (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
25 из 26
У яжоўскай турме ўМенску ў 1938 г. - беспадстаўна арыштаваны пiсьменнiк праседзеў у менскай турме амаль 8 месяцаў (з iх шэсць - у камеры-адзiночцы).
32. Лупсякоў Мiкола (1919-1972) - празаiк; нарадзiўся ў Маскве, адкуль сям'я вярнулася на радзiму ў 1921 г. (Жлобiншчына; бацька пiсьменнiка Радзiвон - былы матрос з лiнкора "Петрапаўласк", а пазней ледакола "Таймыр"); М. Лупсякоў пачаў пiсаць яшчэ ў школе (меў нават перапiску з К.Чорным), першае апавяданне апублiкаў у 1935 г., калi скончыў Папаратнянскую няпоўную сярэднюю школу i паступiў на рабфак пры БДУ, а праз год - на лiтаратурны факультэт Менскага педiнстытута (скончыў у 1941 г.). ; у 1944-1945 працаваў у рэдакцыi часопiса "Беларусь".
33. Бэндэ Лукаш (1903-1961) - крытык i лiтаратуразнавец вульгарна-сацыялагiчнага кiрунку.
34. Клiмковiч Мiхась (1899-1954) - паэт, драматург, празаiк, крытык; старшыня аргкамiтэта (1932-1934), а пазней (1934-1938) - старшыня праўлення Саюза пiсьменнiкаў Беларусi.
35. Александровiч Андрэй (1906-1963) - паэт, празаiк, грамадскi дзеяч; дэлегат першага Ўсесаюзнага з'езда пiсьменнiкаў (1934) i VIII Надзвычайнага з'езда Саветаў СССР (1936; уваходзiў у рэдакцыйную камiсiю па канчатковым рэдагаваннi тэксту Канстытуцыi СССР), намеснiк старшынi Праўлення СП БССР (1934-1937); на пасадзе дырэктара Iнстытута мовы АН БССР прымаў удзел у падрыхтоўцы рэформы правапiсу беларускай мовы (1937).
36. Модаль (Модэль) Мiхась (Мендэль Моўшавiч; 1904-1980) - крытык, тэатразнавец; вучыўся на медычным (да 1924) i педагагiчным (да 1926) факультэтах БДУ, аднак нiводзiн з iх не скончыў.
|< Пред. 22 23 24 25 26 След. >|