Дзённик (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 8 из 26

Панамарэнка ў часе гаворкi сказаў, што ён вызначае мерапрыемствы: адчыненне пры акадэмii навук двухгадовых курсаў - iнстытуту мовы. Сабраць туды такую нiзавую iнтэлiгенцыю, як сельскiх маладых настаўнiкаў, i зрабiць з iх ахавальнiкаў чыстаты беларускай мовы ў школах i нiзавым друку. Адчыненне пры беларускiм унiверсiтэце факультэта журналiстыкi. П. сказаў, што здыме з пасады цэнзара Дадзiёмаву. Узгаварылiся, як я сядзеў у турме, я сказаў, як i чым мяне катавалi. Уражанне ад гаворкi было добрае, я паспакайнеў i крыху супакоiўся. Я паказаў яму забракованы цэнзурай мой перадавы артыкул у № 5 "Беларусь". Там аб тым, што нямецкая акупацыя была для беларускага народа не толькi парою пакуты, але i парою ўзвышэння, гартавання i гiстарычнага ўзняцця народа як нацыi i ўзмацнення яго нацыянальнай самасвядомасцi. Народ пакiнуў быць пастухом i стаў генералам. Наша шчасце, што мы належым да СССР, каб не - то што было б з намi? П. сказаў, што гэта яго думкi, "артыкул блiскучы" i цэнзуру ён "ператрасе". Гаварылi пра ўсялякую драбязу, але мне важную: я папрасiў памагчы мне ў Менску дастаць дзе жыць, хоць хату якую. Ён абяцаў. Назаўтра ён выклiкаў з Менска Лынькова16. Чакаю хуткага пераезду ў Менск, паспакайнець там душою, узмацнець целам i пiсаць, раман за раманам, а то ўжо тут не магу больш.

Нешта такi ў лесе здохла: час ад часу пачаў заходзiць Глебка. Яму трэба парваць усе сувязi з бялькевiчаўскiм мяшчанствам у Менску i вытруцiць з душы (не з душы, а з думак) памяць аб Нiне17.

|< Пред. 6 7 8 9 10 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]