Дзённик (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 7 из 26

Яно вярнулася назад, бо ён паехаў у Менск. 10-га жнiвеня я зноў зайшоў да яго ў выдавецтва. У гэты дзень ён пагаварыў са мною, але ён злосны, раздражнены. Цяпер ужо ён мае патрэбу ў сяброўскай ласцы. Мне ўжо ён не патрэбен, калi ён забыўся, што дружба сапраўдная трымаецца не гарэлкаю. Бог з iм. Але мне хочацца паспрабаваць, цi не будзе яму якой-небудзь палёгкi ад шчырасцi ў сяброўстве. Ён мучыцца. Яго Нiна паехала з немцамi i жыве ў Кенiгсбергу. Глебкава пакута тут своеасаблiвая. У гэтай пакуце многа холаду i чорствасцi. Гэта ўласцiва яго натуры. А блiзкага чалавека ён не страцiў. Сяброўскай блiзасцi ў яго з жонкаю нiколi i не было. Ён чорствы i сухi, а яна закаранелая мяшчанка, дурная, зайздросная i хцiвая. 13 жнiвеня 1944 г.

20 жнiвеня

Ужо больш за тыдзень прайшло, а яшчэ не сышло з мяне зусiм уражанне ад мае гаворкi з П.К.Панамарэнкам14. На тым тыднi ў пятнiцу папрасiўся я на прыём. Я не мог больш цярпець. Я падрыхтаваў тэзiсы i хвiлiн сорак дакладваў яму: 1) аб цэнзуры ў вобразе Дадзiёмавай15, якая мову беларускай лiтаратуры хоча перайначыць на свой лад, 2) аб тым, што я не маю магчымасцi пiсаць свае раманы i 3) што я, як чорнарабочы, пiсаў i пiшу бесперапынна публiцыстычныя тэксты без подпiсу, яны друкуюцца, устаўляюцца ў тэксты рэзалюцый антыфашыстоўскiх, скажам, з'ездаў, друкуюцца ў зборнiках Купалы як купалаўская публiцыстыка... А я хаджу спрацованы i хворы i жыву ў катуху. Гаворка iшла гадзiн тры, да паўночы. Я паставiў пытаннi проста. П.

|< Пред. 5 6 7 8 9 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]