Дзённик (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 6 из 26

Нёнiк! Дык якое дзiва, што ён п'е цяпер дзень i ноч, калi яго i спасцiгла вялiкае няшчасце! Хоць у маёй галаве дзесьцi варушыцца думка, што ён цяпер, п'ючы дзе-небудзь замкнуўшыся абы з кiм, хто трапiцца, часамi ўспамiнае аб "паэтычнасцi" ўсяго гэтага. Калi з iм няньчацца, ён прымае гэта як абсалютную няўхiльнасць. Ён паабяцае прыйсцi заўтра, а прыйдзе праз два тыднi, а найчасцей зусiм не прыйдзе, калi абяцаў прыйсцi. Яго ёсць за што любiць. Я люблю яго. Я даражу яго дружбай. З iм цiкава гаварыць. У мiнулую восень, калi я пераехаў жыць у "Якар", i зiмою я так прагнуў, каб ён да мяне заходзiў! Мне была радасць, калi я бачыў, як з'яўлялася ў маiх дзвярах яго мiлая галава. Тым большая была мая радасць, што гэта было пасля цяжкай хваробы, калi не вельмi часта заходзiлi да мяне нават i тыя, што цеснай дружбай былi звязаны са мною праз многа год. Вядома, з хворым быць нецiкава, гарэлкаю ён не частуе. Дык каб Нонiк не акiдаў мяне, я прыдумаў кармiць яго ў кожную нядзелю абедам. Значыцца, ужо раз на тыдзень я мог гаварыць з iм. Абедаць прыходзiў ён ахвотна. Выходзiла, што хоць адзiн друг не адвярнуўся ад мяне, калi я станавiўся пасля хваробы на ногi! Тады я, узрадаваны, пачаў часта частаваць яго гарэлкай. Дык ён вельмi ахвотна заходзiў часта. Цяпер, калi я ўжо намнога выратаваўся ад рэштак хваробы i душа мая паздаравела, i мне не страшна, калi i два месяцы нiхто да мяне не зойдзе, я занядбаў гэтую агiдную куплю дружбы за гарэлку. Пайковая гарэлка iдзе на рынак, Рэня выменьвае за яе прадукты. Я больш ем агародных вiтамiнаў, але звыш чатырох месяцаў не бачыў Глебкi. Ён жыў цэлы год са мною ў адной гасцiнiцы "Якар", я на трэцiм паверху, а ён на чацвёртым. Таму назад з месяц я напiсаў яму пiсьмо.

|< Пред. 4 5 6 7 8 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]