Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 1 из 92

---------------------------------------------

Киплинг Редьярд

Казкi (на белорусском языке)



Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг

КАЗКI

АДКУЛЬ У КIТА ТАКАЯ ГЛОТКА

Гэта было даўно, мой мiлы хлопчык. Жыў-быў Кiт. Ён плаваў па моры i еў рыбу. Ён еў i ляшчоў, i яршоў, i бялугу, i сяўругу, i селядца, i селядцову цётку, i плотачку, i яе сястрычку, i шустрага, жвавага ўюна-вертуна вугра. Якая рыба трапiцца, тую i з'есць. Разявiць рот, гам - i гатова!

Так што ўрэшце ва ўсiм моры ацалела адна толькi Рыбка, ды i тая Малютка-Колюшка. Гэта была хiтрая Рыбка. Яна плавала побач з Кiтом, каля самага яго правага вуха, каб ён не мог яе праглынуць. Толькi тым i ратавалася. Але вось ён устаў на свой хвост i сказаў:

- Есцi хачу!

I маленькая хiтранькая Рыбка сказала яму маленькiм хiтранькiм голасам:

- Цi каштавала ты чалавека, высакароднае i велiкадушнае стварэнне?

- Не, - адказаў Кiт. - А якi ён на смак?

- Вельмi смачны, - сказала Рыбка. - Смачны, ды толькi крыху калючы.

- Ну, дык прынясi мне iх сюды з паўдзесятка, - сказаў Кiт i так ударыў хвастом па вадзе, што ўсё мора пакрылася пенай.

- Хопiць табе i аднаго! - сказала Малютка-Колюшка. - Плывi да саракавога градуса паўночнай шыраты i да пяцiдзесятага градуса заходняй даўгаты (гэтыя словы чарадзейныя), i ты ўбачыш сярод мора плыт. На плыце сядзiць Марак. Яго карабель пайшоў на дно. Толькi i адзення на iм, што сiнiя палатняныя штаны ды падцяжкi (не забудзься пра гэтыя падцяжкi, мой хлопчык!) ды паляўнiчы нож.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]