Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
35 из 92
А цяпер я намалюю другую дзiду, тую, якая яму трэба, чорную. У мяне выйшла, нiбыта яна выцяла тату ў спiну, але гэта таму, што твой зуб акулы слiзгануў, ды i кавалак бяросты малаваты.
Вось дзiда, якую ты павiнен прынесцi. А от гэта я. Я стаю i пасылаю цябе па дзiду. Валасы ў мяне не тырчаць на ўсе бакi, як я намалявала, але гэтак лягчэй маляваць.
Цяпер я намалюю цябе. Я думаю, што папраўдзе ты вельмi прыгожы, але не магу ж я зрабiць цябе на карцiнцы прыгажуном, таму, калi ласка, не злуйся на мяне. Ты не злуешся?
Незнаёмы (а ён быў цяварац) усмiхнуўся. Ён падумаў: "Мусiбыць, дзесьцi зараз адбываецца вялiкi бой, i гэтае незвычайнае дзiця, якое ўзяло ў мяне заварожаны зуб акулы i не распухла i не лопнула, загадвае мне паклiкаць усё племя вялiкага правадыра да яго на падмогу. Ён вялiкi правадыр, iнакш ён не сядзеў бы да мяне спiнай".
- Глядзi, - сказала Тафi, вельмi старанна выводзячы на кары свой малюнак. - Цяпер я намалявала цябе. Я суну тую дзiду, якая гэтак патрэбна тату, табе ў руку, каб ты не забыўся прынесцi яе. Цяпер я пакажу табе, дзе жыве мая мама. Iдзi, пакуль не дойдзеш да двух дрэў (вось гэтыя дрэвы), потым падымiся на гару (вось гэтая гара), i тады ты выйдзеш на Бабровае балота, у iм поўна-поўна баброў. Я не ўмею маляваць баброў, але я намалявала iхнiя галоўкi. Бо толькi галоўкi ты i ўбачыш, як будзеш iсцi па балоце. Ды, глядзi, не збоч. Як скончыцца балота, тут адразу i будзе наша пячора. Папраўдзе яна не такая вялiкая. як пагорак, але я не ўмею маляваць вельмi маленькiя рэчы. От мая мама. Яна выйшла з пячоры. Яна прыгожая.
|< Пред. 33 34 35 36 37 След. >|