Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 47 из 92

Калi ты збярэшся на паляванне, смела сядай наяго.

На наступны дзень падышла да Пячоры Карова. Яна таксама была дзiкая i павiнна была высока задзiраць сваю дзiкую галаву, каб не зачапiцца за дзiкiя дрэвы дзiкiмi рагамi. Кот пракраўся ўслед за ёй i схаваўся гэтак жа сама, як i раней; i ўсё адбылося гэтак жа сама, як i раней; i Кот сказаў тое самае, што i раней; i калi Дзiкая Карова ў абмен за траву абяцала Жанчыне сваё малако, Кот кiнуўся ў Дзiкi Лес i дзiка замахаў сваiм дзiкiм хвастом, зноў-такi гэтак жа сама, як i раней. I пра ўсё, што чуў, нiкому не сказаў нi слова. А калi Сабака, Чалавек i Конь вярнулiся з палявання i Чалавек спытаўся гэтак жа сама, як i раней, што робiць тут Дзiкая Карова, Жанчына адказала гэтак жа, як i раней:

- Цяпер не Дзiкая Карова ёй iмя, а Носьбiтка Добрай Яды. Яна будзе даваць нам белы сырадой векi вечныя, i я згодна даглядаць яе, пакуль ты, ды наш Першы Друг, ды наш Першы Слуга будзеце ў лесе на паляваннi.

Дарэмна Кот прачакаў увесь дзень, каб хто-небудзь яшчэ з Дзiкiх Звяроў прыйшоў да Пячоры: болей нiхто не прыходзiў з Мокрага Дзiкага Лесу. Так што Кату паняволi прыйшлося блукаць аднаму. I вось убачыў ён Жанчыну, якая сядзела i даiла Карову.

I ўбачыў ён у Пячоры святло, i пачуў дзiвосны пах белага сырадою. I сказаў ён Жанчыне:

- Ты, мой Вораг, Жонка майго Ворага, скажы мне: куды ты падзела Карову? Жанчына засмяялася i сказала:

- Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, iдзi сабе ў Лес па-добраму! Мне болей не трэба нi слуг, нi прыяцеляў. Я ўжо запляла маю касу i схавала чароўную костку.

|< Пред. 45 46 47 48 49 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]