Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
46 из 92
Пачула Жанчына конскi тупат, убачыла, як прабiраецца да яе Дзiкi Конь, як ён наступае на сваю доўгую грыву, i сказала са смехам:
- А вось i другi прыбег сюды. Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, чаго табе трэба тут?
Дзiкi Конь адказаў:
- Ты, мой Вораг, Жонка майго Ворага, адказвай мне хутчэй, дзе Дзiкi Сабака?
Жанчына засмяялася, падняла з падлогi барановую лапатку, паглядзела на яе i сказала:
- Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, не па Сабаку ты сюды прыйшоў, а па сена, па гэтую добрую траву!
Дзiкi Конь затупаў на месцы i, трасянуўшы грывай, сказаў:
- Гэта праўда. Дай мне сена!
Жанчына адказала:
- Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, нагнi сваю дзiкую галаву i насi, што я надзену на цябе, - насi, не здымай нiколi, i тры разы ў дзень ты будзеш есцi гэтую дзiўную пахучую траву.
- Ах, - сказаў Кот, слухаючы iх гутарку, - гэтая Жанчына вельмi разумная, але, вядома, не разумнейшая за мяне.
I нагнуў Дзiкi Конь сваю дзiкую галаву, i Жанчына накiнула на яе толькi што сплеценую вуздэчку, i дыхнуў ён сваiм дзiкiм дыханнем проста на ногi Жанчыне i сказаў:
- О мая Гаспадыня, о Жонка майго Гаспадара, за пахучую гэтую траву я табе буду вечным рабом!
- Ах, - сказаў Кот, слухаючы iх гутарку, - якi ён дурань, гэты Конь!
I зноў ён кiнуўся ў Дзiкi Лес, дзiка памахваючы сваiм дзiкiм хвастом. Але пра ўсё, што чуў, нiкому не сказаў нi слова.
Калi Сабака i Мужчына вярнулiся з палявання, Мужчына сказаў:
- А што тут робiць Дзiкi Конь?
I Жанчына адказала:
- Не Дзiкi Конь ужо iмя яго, а Першы Слуга, бо з месца на месца ён будзе вазiць нас векi вечныя.
|< Пред. 44 45 46 47 48 След. >|