Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
59 из 92
I Балкiда Найпрыгажэйшая сказала ў адказ:
- О пане мой, скарб душы маёй, што ж ты будзеш рабiць?
I Сулейман-iбн-Дауд адказаў:
- О панi мая, уцеха сэрца майго, давядзецца аддаць свой лёс у рукi тых дзевяцiсот дзевяноста дзевяцi царыц, якiя выводзяць мяне з цярпення сваiмi няспыннымi сваркамi.
I ён пайшоў мiма лiлеяў i японскiх лакатаў, мiма ружаў, каннаў i духмянага iмбiру, што раслi ў садзе, i прыйшоў да вялiзнага камфорнага дрэва, якое празвалi Камфорнае Дрэва Сулеймана-iбн-Дауда.
А Балкiда схавалася мiж высокiх касачоў, плямiстага бамбуку i чырвоных лiлеяў, каб быць блiжэй да свайго каханага Сулеймана-iбн-Дауда.
У гэты час пад дрэвам праляталi два матылькi. Яны сварылiся.
Сулейман-iбн-Дауд пачуў, што адзiн з iх сказаў другому:
- Як ты смееш гаварыць са мною гэтак непачцiва i груба? Хiба ты не ведаеш, што варта мне тупнуць нагою - i ўзачнецца навальнiца, i ўвесь палац Сулеймана-iбн-Дауда, i ўвесь гэты сад праваляцца ў тартарары!
Тады Сулейман-iбн-Дауд забыўся на ўсiх сваiх дзевяцьсот дзевяноста дзевяць сварлiвых жонак i засмяяўся. Ён смяяўся з самахвальства Матылька, i смяяўся гэтак доўга, што затрэслася нават камфорнае дрэва. I ён выставiў палец i сказаў:
- Ану, хадзi ты сюды, чалавечак!
Матылёк страшэнна спалохаўся, але нiчога не зробiш, давялося яму падляцець да Сулеймана-iбн-Дауда i сесцi, трапечучы крыльцамi, на яго выстаўлены палец.
|< Пред. 57 58 59 60 61 След. >|