Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
60 из 92
Сулейман-iбн-Дауд нахiлiў галаву i цiхенька прашаптаў:
- Ах, чалавечак, ты ж цудоўна ведаеш, што, колькi б ты нi тупаў нагою, ад гэтага не зварухнецца нават травiнка! Чаму ж ты гэтак бессаромна лжэш сваёй жонцы? Гэта ж праўда, што яна твая жонка?
Матылёк паглядзеўна Сулеймана-iбн-Дауда i ўбачыў наймудрэйшыя вочы цара, што зiхацелi, як зоркi ў марозную ноч. I ён склаў крыльцы, i схiлiў галаву, i сабраў усю сваю мужнасць, i сказаў:
- Сапраўды, гэта мая жонка, а ты сам добра ведаеш, што яны такое, нашы жонкi.
Сулейман-iбн-Дауд ухмыльнуўся ў бараду i адказаў:
- Так, браце мой, гэта я вельмi добра ведаю.
- Трэба ж трымаць iх у паслухмянасцi, - сказаў Матылёк. - А мая жонка лае мяне ўжо ўсю ранiцу, я i настрашыў яе, каб яна перастала бушаваць i сварыцца.
I Сулейман-iбн-Дауд сказаў:
- Што ж, можа, гэта i сапраўды ўцiхамiрыць яе. Iдзi да свае жонкi, о браце мой, а я паслухаю, што ты ёй скажаш.
Паляцеў Матылёк назад да сваёй жонкi, якая сядзела пад лiсцiкам i дрыжала ад страху.
I яна ўсклiкнула:
- Ён чуў твае словы! Сулейман-iбн-Дауд чуў, што ты сказаў!
- Чуў, - адказаў Матылёк. - Я i хацеў, каб ён чуў.
- I што ж ён сказаў? О, што ж ён сказаў?
- Ну, - адказаў Матылёк, важна памахваючы крыльцамi, - мiж намi, дарагая, (вядома, я не асуджаю яго, бо палац вельмi дорага каштуе, ды i апельсiны якраз даспяваюць). Зрэшты, ён прасiў мяне не тупаць, i я паабяцаў, што не тупну.
- Божа мой! - усклiкнула жонка Матылька i прыцiхла, а Сулейман-iбн-Дауд смяяўся да слёз з нахабства гэтага прайдзiсвета.
Балкiда Найпрыгажэйшая стаяла за дрэвам сярод пунсовых лiлеяў i ўсмiхалася ўпотай, бо яна чула ўсю размову. I яна падумала: "Калi я i праўда мудрая, я магу збавiць свайго каханага ад дакучлiвых сварлiвых царыц".
|< Пред. 58 59 60 61 62 След. >|