Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
67 из 92
Гэта я параiла Матылiсе, каб яна прымусiла Матылька тупнуць, бо я спадзявалася, што мой валадар дзеля жарту зробiць нейкае дзiва, якое напалохае царыц.
I яна расказала яму ўсё, што падумалi, убачылi i сказалi царыцы.
Тады Сулейман-iбн-Дауд устаў пад камфорным дрэвам, выставiў рукi i з весялосцю на сэрцы сказаў:
- О панi мая, асалода дзён маiх, ведай, што калi б я са злосцi або з пыхi скарыстаў у дачыненнi да царыц сваю чарадзейную сiлу, я мог бы асарамацiцца зноў, як асарамацiўся тады, калi наладзiў банкет для звяроў усяго свету. Але дзякуючы тваёй мудрасцi я пачаў чараваць дзеля жарту, каб трошкi памагчы Матыльку, i - бачыш - гэта выратавала мяне ад надакучлiвых маiх жонак. Дык растлумач мне, о панi мая, асяродак сэрца майго, як жа ты дасягнула такой мудрасцi?
I царыца Балкiда, прыгожая, велiчная, станiстая, зiрнула Сулейману-iбн-Дауду ў вочы, схiлiла, як Матылёк, сваю галаву набок i адказала:
- Па-першае, о пане мой, таму што я кахаю цябе; а па-другое, о пане мой, таму што я ведаю, што такое сварлiвыя жонкi.
I яны пайшлi ў палац i жылi шчаслiва да канца дзён сваiх.
Балкiда зрабiла ўсё з розумам, хiба не праўда?
РЫКI-ЦIКI-ТАВI
Гэта - апавяданне пра вялiкую вайну, якую адзiн на адзiн вёў Рыкi-Цiкi-Тавi ў ванным пакоi вялiкага дома ў пасёлку Сiгаулi.
Дарзi, птушка-кравец, дапамагала яму, i Чучундра, мускусная пацучыха тая, што нiколi не выбежыць на сярэдзiну пакоя, а ўсё крадзецца пры самай сцяне, - давала яму парады. Але па-сапраўднаму ваяваў ён адзiн.
Рыкi-Цiкi-Тавi быў мангуст*.
* Мангуст - парода пацукоў, пашырана
|< Пред. 65 66 67 68 69 След. >|