Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
75 из 92
Бацька хлопчыка выбег з кiем,але якраз у гэты час Карайт зрабiла няўдалы скачок - скочыла далей, чым трэба, - i Рыкi-Цiкi ўскочыў на Карайт i ўшпiлiўся зубамi крышку нiжэй яе галавы, а потым адкацiўся ад яе. Карайт адразу перастала варушыцца, i Рыкi-Цiкi падрыхтаваўся ўжо з'есцi яе, пачынаючы ад хваста (такi абедзенны звычай у мангустаў), як раптам успомнiў, што мангусты ад сытнай ежы цяжэюць i што, калi ён хоча захаваць свой спрыт i сiлу, ён павiнен аставацца худы. Ён адышоўся i пачаў купацца ў пыле пад кустом клешчавiны, а Тэдзеў бацька накiнуўся з кiем на мёртвую Карайт.
"Навошта гэта? - думаў Рыкi. - Я ж ужо прыкончыў яе".
I тут да Рыкi-Цiкi падбегла Тэдзева матка, падняла яго прама з пылу i пачала моцна прыцiскаць да сябе, крычучы, што ён выратаваў яе сына ад смерцi, а Тэдзi зрабiў вялiкiя вочы, i ў ягоных вачах быў спалох. Мiтусня спадабалася Рыкi, але чаму яна адбылася, ён, вядома, зразумець не мог. Можа, Тэдзева матка лашчыць яго за тое, што ён выкачаўся ў пыле? Ва ўсякiм выпадку, усё гэта было вельмi прыемным.
Калi селi абедаць, Рыкi-Цiкi, гуляючы па абрусе сярод шклянак вiна, мог бы тройчы напакаваць сабе бруха найсмачнейшымi прысмакамi, але ён успомнiў пра Нага i Нагайну, i хоць яму было вельмi прыемна, што Тэдзева мацi цiскае i гладзiць яго i што Тэдзi садзiць яго да сябе на плячо, але вочы ў яго штохвiлiны чырванелi, i ён кiдаў свой ваяўнiчы клiч:
- Рыкi-цiкi-цiкi-цiкi-чк!
Тэдзi ўзяў яго да сябе ў ложак. Хлопчыку хацелася, каб Рыкi абавязкова спаў у яго пад самым падбародкам, на грудзях.
|< Пред. 73 74 75 76 77 След. >|