Казки (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
73 из 92
- Брыдкi, брыдкi Дарзi! - сказаў Наг i выцягнуўся ўгору колькi мог, кабдастаць да гнязда, што вiсела на шыпшынавым кусце. Але Дарзi знарок будуе сваё гняздо так высока, каб змеi не дасталi да яго, i гняздо толькi загойдалася на суку.
Рыкi-Цiкi адчуваў, што вочы ў яго робяцца ўсё чырванейшыя i гарачэйшыя, а калi вочы ў мангуста чырванеюць, гэта значыць - ён вельмi злосны. Ён сеў на хвост i на заднiя лапы, як маленькi кенгуру, i, паглядзеўшы на ўсе бакi, забалбатаў ад злосцi. Але ваяваць не было з кiм: Наг i Нагайна шмыгнулi ў траву i знiклi. Калi змяi здарыцца прамахнуцца, яна не гаворыць нiводнага слова i не паказвае, што яна збiраецца рабiць. Рыкi-Цiкi нават не спрабаваў даганяць iх, бо ён не быў упэўнены ў тым, што зможа справiцца з абодвума ворагамi адразу. Ён пабег трушком у напрамку да дома, сеў на пясчанай сцежачцы i глыбока задумаўся. Ды i было над чым падумаць.
Калi табе прыйдзецца чытаць старыя кнiгi па прыродазнаўству, ты прачытаеш, быццам укушаны змяёй мангуст зараз жа пачынае шукаць нейкую травiну, якая быццам бы вылечвае яго ад укусу. Гэта няпраўда. Перамога мангуста над кобрай у шпаркасцi яго вачэй i лап. У кобры - укус, у мангуста - скачок.
I таму, што нiякае вока не прасочыць руху змяiнай галавы, калi яна хоча куснуць, гэты скачок мангуста больш дзiўны, чым усякiя чараўнiчыя травы.
Рыкi-Цiкi добра разумеў, што ён яшчэ малады i ненапрактыкаваны. Таму яму i было так радасна думаць, што ён злаўчыўся ўцячы ад нападу ззаду.
|< Пред. 71 72 73 74 75 След. >|