Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 74 из 92

Ён адчуў вялiкую пашану да сябе, i калi па садовай дарожцы падбег да яго Тэдзi, ён быў не супроць таго, каб дазволiць хлопчыку пагладзiць сябе. Але якраз у той момант, калi Тэдзi нахiлiўся над iм, нешта прамiльгнула, выкручваючыся ў пыле, i цененькi галасок вымавiў: "Сцеражыся! Я - смерць!"

Гэта была Карайт, пыльна-шэрая змейка. Джала ў яе такое ж атрутнае, як i ў кобры, але таму, што яна маленькая, нiхто i не глядзiць на яе, i такiм чынам яна робiць людзям яшчэ больш шкоды.

Вочы ў Рыкi-Цiкi зноў зрабiлiся чырвоныя, i ён, падскокваючы, падбег да Карайт той асаблiвай няроўнай хадою ўразвалку, якая дасталася яму ад ягоных прародзiчаў. Хада пацешная, але вельмi зручная, таму што дае вам магчымасць зрабiць скачок пад любым патрэбным вуглом. А калi сутыкаешся са змеямi, гэта сама важнае. Паядынак з Карайт быў яшчэ больш небяспечны для Рыкi, чым бойка з Нагам, бо Карайт, такая маленькая, такая вёрткая i спрытная, што, калi толькi Рыкi не ўвап'ецца ў яе ззаду зубамi крышку нiжэй галавы, Карайт абавязкова ўджалiць яго або ў вока, або ў губу.

Але ж Рыкi гэтага не ведаў. Вочы ў яго зусiм пачырванелi, ён ужо нi пра што не думаў - ён iшоў i пагойдваўся то ўзад, то ўперад, шукаючы, куды б яму лепш ушпiлiцца зубамi. Карайт наляцела на яго, каб уджалiць. Рыкi адскочыў убок i хацеў ужо быў пусцiцца наўцёкi, але праклятая пыльна-шэрая галоўка нагнала яго, i каб скiнуць яе са спiны, яму прыйшлося перакулiцца ў паветры. Яна не адставала i iмчалася за iм па пятах.

Тэдзi павярнуўся да дома i крыкнуў:

- Iдзiце паглядзiце: наш мангуст забiвае змяю!

I Рыкi-Цiкi пачуў, як войкнула Тэдзева матка.

|< Пред. 72 73 74 75 76 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]