Казки (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 76 из 92

Рыкi быў добрага выхавання мангуст i не мог нi ўкусiць, нi абдрапаць яго, але ледзь толькi Тэдзi заснуў, ён злез з ложка i пайшоў вандраваць па доме.

Упоцемку ён наткнуўся на мускусную пацучыху Чучундру, якая падкрадвалася блiжэй да сцяны.

У Чучундры разбiтае сэрца. Яна енчыць i ные ўсю ноч i ўсё хоча набрацца адвагi, каб выбегчы на сярэдзiну пакоя. Але адвагi ў яе нiколi не знаходзiцца.

- Не губi мяне, Рыкi-Цiкi! - закрычала яна i ледзьве не заплакала.

- Той, хто забiвае змяю, цi будзе вазiцца з нейкiм там мускусным пацуком! - пагардлiва сказаў Рыкi-Цiкi.

- Хто забiвае змяю, той ад змяi i загiне! - яшчэ сумней сказала Чучундра. - I хто ведае, цi не заб'е мяне Наг, памылiўшыся? Ён падумае, што я - гэта ты...

- Знайшла чаго баяцца! - сказаў Рыкi-Цiкi. - Наг у садзе, а цябе там нiколi не бывае...

- Мая стрыечная сястра - пацучыха Чуа - казала мне... - пачала Чучундра i змоўкла.

- Што ж яна казала?

- Цсс... Наг пачуе нас, ён - усюды. Няхай бы ты сам пагутарыў з маёй сястрой у садзе.

- Але ж я яе не бачыў. Ну, дык гавары! Ды хутчэй, Чучундра, а не - дык я цябе ўкушу!

Чучундра села, падкурчыўшы ногi, i пачала плакаць.

Плакала яна так доўга, што з вусоў у яе пакацiлiся слёзы.

- Я такая няшчасная! - лямантавала яна. - У мяне нiколi не ставала смеласцi выбегчы на сярэдзiну пакоя. Цссс! Але хiба ты не чуеш, Рыкi-Цiкi? Лепш ужо мне нiчога не гаварыць.

Рыкi-Цiкi прыслухаўся.

|< Пред. 74 75 76 77 78 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]