Крыница (на белорусском языке)   ::   Колас Якуб

Страница: 1 из 6

---------------------------------------------

Колас Якуб

Крынiца (на белорусском языке)



Якуб Колас

Крынiца

Можа, вы i не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але цi так яно было, цi не так - спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынiчка напэўна частавала сваёю вадою яшчэ вашых дзядоў-прадзедаў. Яе вада - найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак, што ад узнiкнення свету ходзяць над зямлёю такiмi прыгожымi чародкамi. Яе беражкi - аксамiтныя межы, з-пад гэтых аксамiтаў ззяе золата жоўтых пяскоў.

А тыя землi, што ляжалi побач! Колькi хараства, колькi мудрага задумення было ў iх!

Не дзiва, што тут, каля крынiчкi, кiпела жыццё, бо кожнаму хацелася стаць блiжэй да вады, каб палюбавацца на сваё ўласнае хараство ў яе люстры, як гэта любiлi рабiць прыгожыя краскi. Другiм хацелася паслухаць цiкавую музыку, якую складалi дробненькiя хвалькi, скачучы з каменьчыка на каменьчык, трэцiя блукалi тут, каб крыху адпачыць у прахалодзе блiскучых хваль, чацвёртыя гарнулiся сюды - проста гледзячы на другiх.

Але крынiчка была такая скромная, такая сарамяжлiвая, што нават не зварачала ўвагi на сябе самую i нiколечкi не ганарылася сабою. Цякла i цякла сабе туды, куды несла яе нязнаная сiла, нават i не думаючы пра тое, якую важную ролю аб'яднання жыцця выконвала яна. А тая гара, што дала ёй пачатак жыцця, пазiрала на яе з любасцю i гордасцю мацi. Часамi яе жоўтыя камянiстыя схiлы асвятлялiся такою радасцю, такою ўсмешкаю здавалення, што ўсiм рабiлася лёгка, добра, цiха, мiрна.

|< 1 2 3 4 5 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]