Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
12 из 109
Тут яму зноў прыйшлося прыпынiцца i стаць пад дрэвам, паляк доўга трымаў Амiлю, пасля павёў назад у вулiцу. Яна ўсё смяялася, весела i гуллiва. Бушмар iрваўся падбегчы да iх. Нарэшце яна зноў пайшла з iм з вулiцы. Так Бушмар прастаяў доўга. I што больш за ўсё страсянула яго, гэта Амiлiн смех, такi бесклапотны, шчыры, вясёлы. I гэтакi ж знаёмы яму.
Бушмар цярпеў i дачакаўся канца. Было з палавiна ночы, калi ён убачыў паляка аднаго. Той iшоў дарогаю, мiнаючы ўбаку лес. Бушмар паўз лес абабег кругам i пайшоў насустрач.
- Хто? - гукнуў паручнiк.
- Чалавек! - гукнуў у адказ Бушмар, падняў угару рукi i стаў так на дарозе.
Паручнiк падышоў, трымаючыся за рэвальвер.
- Сконт?!
Бушмар як стаяў, кiнуўся наперад i грунуў кулакамi паручнiку ў грудзi. Той адно звiўся Бушмару пад ногi i духу не ўказаў.
Можа б, i не лiшне ўзялi б на падазронасць Бушмара, каб ён праз дзён два недзе не знiк з дому. Назаўтра пасля забойства паручнiка знайшлi пасярод дарогi, i следства пачало трэсцi кожную хату. Былi i ў Бушмара, але нiчога не даводзiла яго вiнаватасцi, хiба толькi што сляды на снезе зварочвалi з дарогi на яго хутар. Але ж слядоў было шмат, i цi мала куды i чаго ходзяць людзi напрамiк, каб карацей было? Аднак жа ён доўга не сядзеў дома. Калi на трэцi дзень з'явiлiся, каб забраць яго, у хаце знайшлi адну мацi. Яна енчыла i стагнала, што Лявон паехаў да стрэчнага брата i вернецца дзён праз чатыры, бо брат жыве далёка, вёрст за трыццаць, "таксама на арэндзе ў найяснейшага князя".
|< Пред. 10 11 12 13 14 След. >|