Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 16 из 109

Так прайшоў абед, а як выйшлi на ганак, каб разысцiся, той жа самы Бушмараў брат не сцярпеў:

- У мяне адрэзалi палавiну ўсяе зямлi, але я хоць толькi што на арэнду быў сеў, але ён!

Ён ткнуў пальцам на брата:

- О! Спрадвеку арэнду плацiў.

- Нiчога не зробiш, - сам жа адказаў брат.

- Чаму гэта не зробiш! - зароў Бушмар.

- Можа, што i зробiш, - хiтра сказаў Вiнцэнты.

V

Меркла ў лясах. Гусцiлася цёплае неба, адвячорак цадзiў паплаўныя туманы.

Рэчка ўлiлася ўжо ў свае берагi, цякла цiха-цiха. Магутнасць вясны жыла ў лясах i ў полi.

Бушмарава постаць чарнелася над рэчкаю.

Ён зноў быў адзiн. Брат паехаў дзён праз тры пасля матчынага пахавання. Бушмар жа яшчэ некалькi дзён, як выбiты з свае каляiны, не задумваўся нi над чым. Амiля каля яго чула сябе нiякава, кожны адвячорак пакiдала ў сялiбе яго аднаго, начаваць хадзiла ў вёску. Можа, таму, што ад Бушмара слова цяпер больш як калi цяжка было выцягнуць.

- Я пакiну служыць тут зараз, - сказала была раз Амiля.

Ён не пачуў цi так нiчога не адказаў.

На змроку высокая постаць узвышалася над рэкаваю лукою. Чалавек маўчаў, як i ўсё, што было навокал яго. Доўга стаяла высокая постаць. Змрок пагусцеў, неба яшчэ не запалiла зораў.

Чалавек азiрнуўся i пайшоў паволi назад. Храсткi яго носа варушылiся, бровы з'ехалi нiзка i зраслiся.

Маленькая жанчына iшла па траве. У руках яна несла чаравiкi, ад работы ружавеў твар. Яна iшла подбегам ад гумна. Вольнай рукою папраўляла валасы i глядзела кудысьцi паверх усяго. Яна напаткалася высокаму чалавеку.

|< Пред. 14 15 16 17 18 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]