Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 26 из 109

I гэта, што падзялiлi гэтыя дзялянкi, што адхапiлi ад хутароў (i тваё тут дабро запала), - усё ў адзiн кацёл пойдзе. Усё, як ёсць! Нават больш яшчэ ад хутароў адхопяць, нават зусiм некаторых пазганяюць з месц сваiх - няма табе, кажа, нi хаткi, нi градкi. Народ, можа, паддавацца не будзе, але гэта... займi чорта ад варот, дык ён цераз плот! Ён цябе пройме навылёт, а свайго дойдзе... Згоняць усiх разам, выдзеляць табе, каб з голаду ўздоўж лавы лытак не стулiў, а рэштку спажыве той, хто будзе на чыёй шыi сядзець.

- Можа, да гэтага яшчэ не дойдзе, - разважыў сам з сябе Бушмар.

Ён аж панурасць сваю пачаў трацiць.

- Ты тут сядзiш, як воўк, i нiчога не ведаеш, што па людзях робiцца, цябе да калецтва як мае быць збiраюцца давесцi, а ты снедаеш сабе, як на выгодзе...

- Хто гэта хоча?

- Гады. Андрэй. Амiля нябось маўчыць табе. От папытайся ты ў яе, што Андрэй парабляе...

- Ну, дык што рабiць?

- Я табе скажу, што рабiць - яны сваё, а мы сваё. Няхай сабе iх там дзвесце сядзе каля аднаго катла, а мы тут удзесяцярох сядзем. Ты, я, хлопцы мае, можа, яшчэ хто з адзiн падахвоцiцца, от табе i кацёл. Без гадаў, без нiкога, сам сабе. I ўсё маё будзе пры мне, i пальцам нiхто не зачэпiць. Тады мы i адсудзiць можам законам, што i ад цябе забралi. Яны няхай сабе, а мы сабе, не канешне галетнiка ўспамагаць сваiм уласным ды родным. Ну як? Ты сядзiш i нiчога не чуеш?

Бушмар маўчаў.

- Я сам на гэты бок лесу перабяруся. Забудуем усё як мае быць. Уцячы адтуль, хай яны там хоць падушаць адзiн аднаго.

- Сюды? На гэты бок? Тут жа маё!

- Усё роўна забяруць.

|< Пред. 24 25 26 27 28 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]