Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
27 из 109
Бушмар памаўчаў.
- Можа, нiчога яшчэ не будзе.
- Як-то не будзе. Ты сядзiш i нiчога не бачыш.
- Цi iм там мала?.. I так жа паадрэзвалi ад усiх.
- Хамскага горла нiколi не ўтхланiш.
- Дык што ж рабiць?
- Я ж табе гавару што.
- Пачакаем крыху, будзе вiдаць. Калi што якое...
- Позна будзе чакаць. Да восенi, калi пачакаем, дык там i аман будзе на ўсё.
Бушмар не ведаў, што рабiць i што думаць.
IХ
Вiнцэнты прыходзiў яшчэ раз, але Бушмар упарта не хацеў яго слухаць. Вiнцэнты ўгаворваў яго:
- Гэта не прыперла табе яшчэ бяда, дык ты атрэпаеш рук, а пачакай, што ўвосень будзе.
- Не ўсё роўна мне! Цi сцiснуць мяне, цi з кiм я за адным катлом буду нi госць, нi гаспадар. Няхай што хочуць, то i робяць, а за адзiн кацёл я нi з кiм не сяду.
Вiнцэнты тады пакiнуў хадзiць да Бушмара. Бушмар пачаў задумоўвацца.
Вясна ўжо зусiм увабралася ў сiлу i паддавацца пачала лету. Рыхтавалiся да сенажацi; буялi аўсы i ячменi, адкрасоўвала жыта.
Амiля тады стала больш сумнаю, як калi раней была. Яна цiха корпалася з цямна да цямна за сваёю работаю, сам Бушмар нiколi ў хаце не прыпыняўся, ледзьве ўхапiў управiць адзiн веснавое поле.
Адзiн раз у яго сялiбе была пакутная ноч.
Надвечар яшчэ ён заўважыў, што Амiля як бы рвецца штосьцi сказаць яму. Яна падыходзiла да яго колькi разоў, зазiрала ў вочы, а ён быў утомленым з поля, тупаў па хаце. Яны павячэралi моўчкi, толькi яна сказала разы са два штосьцi нецiкавае нi ёй, нi яму.
|< Пред. 25 26 27 28 29 След. >|