Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
51 из 109
II
Чаму так Вiнцэнты дзiўна думаў пра Галену? Не толькi ўпэўнены быў, што сына пажэнiць з ёю i сам заўладае Бушмаравым хутарам, але нават сам каля яе быў смелы: пачынаючы гаворку, не раз гэта ён, стары, клаў руку ёй на плечы. Ён i ўсе навокал пасмiхалiся адно, успамiнаючы Бушмарава вяселле. Пра Галену i ва ўсiх была пэўная думка - яна не пара сталаму чалавеку, а сталым быў тут Бушмар, сталым быў i Вiнцэнты! Сталых людзей тут шмат.
Пасмiхалiся, успамiнаючы, як Бушмар падхвацiў Галену.
Яму цяжка гаварыць з начальствам, нават i з сельсавецкiм - гэта для яго вялiкая пакута, а перад раённым начальствам ён хвалюецца, заiкаецца. Начальству яго лёгка збiць, ён блытаецца, усё выходзiць у яго не гэтак, як было, хоць яму i няма нiякай патрэбы гаварыць няпраўду, але затое, калi дзе давядзецца не гаварыць, а дзейнiчаць рукамi, хоць перад якiм сабе хочаш начальнiкам, дык тады Бушмара не пазнаць - ён спрытны тады i бязлiтасны. Свайго ён тады не перапусцiць.
Суд тады трашчаў ад рогату, не памагаў i злосны званок суддзi. Нават народныя заседачы ўсмiхалiся ў вусы - калi Бушмар выступаў перад судом. Рудая суконная бурка рабiла яго тонкiм i больш высокiм, шапку ён няспрытна трымаў у руках, у руках трымаў i стусiнавую пугу, пакуль яму не параiлi хоць пугу гэтую куды-небудзь паставiць у кут. Ён заiкаўся i хваляваўся страшна, пра Амiлю як пачаў гаварыць, дык каб траха, дагаварыўся б да паручнiка. Сыпаў паўсловамi, чырванеў i бялеў, угаворваў усё сюды, што не было тут патрэбна, i ўгаварыў сам сябе. Пра паручнiка не ўспомнiў, але не далёка было ўжо i да гэтага.
|< Пред. 49 50 51 52 53 След. >|