Лявон Бушмар (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
52 из 109
I раптам усе зноў успомнiлi пра тое забойства. Усякi, хто памятаў тую справу, адразу падумаў - няйначай-такi гэта Бушмарава работа. Суд пацвердзiў патрабаванне Амiлi - Бушмару прысудзiлi даваць на дзiцянё i сплацiць Амiлi за ўвесь час яе работы на хутары. Так скончыўся гэты суд. Бушмар уночы ехаў адзiн дадому, разганяючы адзiноцтвам сваё судовае ўтрапенне. Паспакайнеўшы, ён пачаў думаць пра маладую жанчыну, справу якой ён, да свайго яшчэ выступлення, гэтак як i ўсе, з цiкавасцю выслухаў. Яна пажыла з мужам два месяцы i цяпер разлучалася; выявiлася, што муж хворы, а жыць з хворым яна не хацела. Яна пра ўсё спакойна расказвала суду, ад мужа яе было ўражанне вялiкай, але цiхай нездаволенасцi гэтакiм здарэннем, а яна гаварыла жорстка, вiнавацiла яго, што ён хворы жанiўся. Калi пасля выдзяляла яна сабе свой пасаг, выступалi сведкi - суседзi iх, вяскоўцы. Бушмар разам з усiмi слухаў справу, чакаючы сваёй чаргi, а жанчына, гаворачы, колькi разоў ненаўмысля глянула на яго. I гэты позiрк укалоў яго, пасля суду, ад'язджаючы дадому, ён убачыў яе на возе - чамусьцi яна яшчэ не паехала. Бацька яе завiхаўся каля воза.
- Бывайце, - з смуткам сказаў ёй Бушмар.
- Бывайце.
I яна ўсмiхнулася, можа, успомнiўшы, як ён апраўдваўся ў судзе, а ад яго гэтая ўсмешка адабрала спакой.
Наступныя днi ён усё думаў пра жанчыну, а праз некаторы час паехаў радзiцца да брата. Той яму даў параду такую, якая надала яму радаснай пэўнасцi. I ён з братам паехаў сватацца. Яму было патрэбна цяпер скончыць як найхутчэй усё ранейшае.
|< Пред. 50 51 52 53 54 След. >|