Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 54 из 109

Ледзьве яна з штучнаю абыякавасцю на яго гляне, ён, не думаючы, усхватваўся, патрабаваў, прасiў, выпрошваў ад яе сказаць "праўду", а яна, патрымаўшы яго крыху гэтакiм, упэўнiвала яго, што не ведае, чаго хлопцы валочацца сюды, i дакляроўвала другi раз сама адразу выпусцiць сабаку i не выходзiць да iх. Яна ўскiдала на яго вачыма гэтак, што ён пакорлiва змаўкаў i верыў. Усе так i гаварылi, што Бушмар пад бабскаю ўладаю, а ўлада гэтая нават i самому Бушмару дасць рады. "Гэта яму не Амiля!", а Бушмару было ўсё роўна, што i як пра яго гавораць. Людскою думкаю ён не цiкавiўся. Ён быў бы рад, калi нават чалавечая нага не ступала на яго хутар, каб нiводная жывая iстота, якая можа думаць i гаварыць, не з'яўлялася нiколi па гэты бок лесу.

Але гэтае ўтрапенне Бушмарава не цягнулася доўга. Зацяжарыўшы, яна стала iншаю. Яе пакiнула цягнуць на вёску, яна пакiнула скардзiцца на воўчую адзiноту ляснога хутара, часта ўсмiхалася сама сабе цiхаю ўсмешкаю, гэтакаю непадобнаю да той момантнай усмешкi, якая прыкоўвала да аднаго месца хлопцаў каля хаты, а Бушмара - у хаце. Бушмару было больш цяпер спакою, i яшчэ больш, здаецца, ён пачаў ненавiдзець кожнага, хто заходзiў калi-небудзь на хутар.

На той бок лесу iшла тады ўпартая работа, ад якой свет не мiл быў Вiнцэнтаму, але на хутар да Бушмара ён не прыходзiў больш радзiцца i даваць парады. Пачаў хадзiць ён сюды тады, калi бяда навалiлася на Бушмара. Сам Вiнцэнты памог гэтаму - у яго тады ўжо раджалася думка сiлаю засталявацца каля Бушмара. Ён пачаў варушыцца - стараўся ўсё падгадзiць начальства, каб, як будзе поўная абрэзка, далi яму кавалак Бушмаравай зямлi. I калi не ўдалося гэта, стаў прыглядацца да новай справы.

|< Пред. 52 53 54 55 56 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]