Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 83 из 109

Змучаны i змочаны, дапаў Вiнцэнты да хаты, палез на печ, укрыўся кажухом i хваравiта задрамаў. Назаўтра прачнуўся ён у гарачцы, прахварэў нешта з тыдзень i сканаў.

Бушмар жа наказаў брату, каб той прыехаў. Брат вохкаў i бедаваў, але не так па тым, што ўцякла Галена, як па тым, што згарэла гумно.

Раздзел трэцi

I

Свет быў шырокi i вольны. У дзiцячым сэрцы нараджалася, расло i жыло захапленне iм. Кожны перажыты дзень даваў большае ўсё ўведванне свету. Так раслi два браты.

Часамi старыя жанчыны, бабулi калгасаўцаў, кiвалi галовамi, пускалi нават, калi-нiкалi, слязу, божкаючы:

- Ай-ай, за жывым бацькам, бацькi не ведаюць. От пайшлося iм як небаракам.

Амiля тады не перапускала:

- А на чорта iм гэтакi бацька!

Галена ж, тая адно падмiргне тады слязлiвай старой:

- А яны ж гэта i нарадзiлiся без бацькi.

- Без бацькi? А-ёй!

- Але. От надумалiся ды i нарадзiлiся.

I тады да Амiлi:

- Ну што iм канечне растлумачваць! Ты гавары таму, хто ўразумее тваю гаворку.

Тады i Амiля засмяецца, радасна гляне на сваiх сыноў. Галена ж, калi скончана работа, заўсёды няньчыцца з усiмi трыма. Часамi да трох далучае яна чацвёртага - Андрэевага. Андрэй тады жартуе:

- От мацярок у маiх сыноў!

Ён жартам заве iх усiх сваiмi сынамi. Жывуць яны не разам, але блiзка цераз сенцы. У сенцах яшчэ падлога пахне свежаю смалою, i яны яшчэ не застолены.

|< Пред. 81 82 83 84 85 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]