Лявон Бушмар (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 84 из 109

Робiцца ўсё не адразу: цяжка ў адзiн год зрабiць усё як ёсць, а яшчэ цяжэй было зламаць дурную ўпартасць некаторых суседзяў:

- Як жа я пакiну, калi гэта маё?

- А там жа будзе ўсё тваё гэтак як i ўсiх.

- Калi ўсiх, значыцца, не маё.

- Бушмар ты, - смяяўся неспакойным смехам тады Андрэй. - Гэтае "маё" даводзiць вось да чаго чалавека.

Само слова "Бушмар" было ўжо словам незвычайным. Яно ўжо кожнаму тут гаварыла пра звярыную нялюдскасць, пра здзек над усiм, што не ён сам i не яго, пра тое, што не можа навокал яго, пакуль ён пануе, абысцiся так, каб не было пакрыўджаных, каб не было слёз людскiх. Тыя ж самыя бабулi божкалi i ўздыхалi, што гэта Бог даў чалавеку гэтакую натуру, можа, за якiя грахi яго цi нават бацькоў яго. Мужчыны ўсе i малодшыя жанкi смяялiся з гэтакай "Божае кары", але ўсё ж некаторыя гаварылi, што "натура гэта такая ў чалавека", i толькi. Тым часам былi i яшчэ адны, якiя iначай тлумачылi Бушмара. Да iх належаў i Андрэй, але першы як мае быць выказаў гэта не ён. Трымаўся тут вельмi блiзка Андрэя заўсёды (а цяпер выйшла наадварот - Андрэй стаў блiзка трымацца яго - той набываць пачаў сiлу ў сваёй дзейнасцi) адзiн хлапец. Ён на хутарах за лесам змалку пасвiў каровы, служыў нават год на Бушмаравым хутары. Яго неўзаметку пачалi заўважаць, як пачаў вырастаць тут. Бацькi яго ў вайну ўцяклi недзе з-за Вiльнi сюды i тут змерлi ад пакутных невыгодаў жыцця, а малы неяк выкiдаўся. Так на людзях i ўзрос. Звалi яго Ўладзем; ён, калi яшчэ малым пастушком быў, зблiзiўся неяк дзiўна з Андрэем, якога тады пачаў зваць дзядзькам. Раз Андрэй iшоў паўз лес i ўбачыў быў, як на дарозе стаiць i не варушыцца, як аслупянелы, малы хлапчук.

|< Пред. 82 83 84 85 86 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]