Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
47 из 197
Няўжо яны нiколi не спяць? Вось зараз гэтае воблачка закрые месяц. Калi яно вялiкае, я паспеў бы ўцячы ў цемры. Але я стамiўся".
За гэтым самым воблакам сачылi двое верных сяброў у напаўзасыпаным рове пад гарадской сцяною. Багiра i Каа ведалi, якiя небяспечныя малпы, калi iх многа, i чакалi, каб не рызыкаваць дарэмна. Малпы нiзашто на свеце не будуць бiцца, калi iх менш за сотню супраць аднаго, а ў джунглях мала каму даспадобы такая перавага.
- Я папаўзу да заходняй сцяны, - шапнуў Каа, - i шпарка скачуся па схiле ўнiз, там мне будзе лягчэй. Яны, вядома, не кiнуцца мне на спiну ўсiм гуртам, але ўсё ж...
- Я ведаю, - сказала Багiра. - Калi б Балу быў тут! Але ўсё-такi мы зробiм што можам. Як толькi гэтае воблака закрые месяц, я выйду на тэрасу. Яны там аб нечым раяцца мiж сабой.
- Добрага палявання, - змрочна сказаў Каа i слiзгануў да заходняй сцяны.
Яна, як выявiлася, была разбурана менш, чым iншыя, i вялiзны ўдаў забавiўся, пакуль прабiраўся памiж камянёў. Воблака закрыла месяц i якраз у тую хвiлiну, калi Маўглi думаў, што будзе далей, ён пачуў лёгкiя крокi Багiры на тэрасе. Чорная пантэра ўзбегла па схiле амаль бе шуму i, не трацячы часу на тое, каб кусацца, раздавала ўдары направа i налева малпам, што сядзелi вакол Маўглi ў пяцьдзесят - шэсцьдзесят радоў.
|< Пред. 45 46 47 48 49 След. >|