Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 49 из 197

I тут каля падножжа разбуранай сцяны, блiжэй да джунгляў, пачуўся, як гром, баявы поклiч Балу. Як нi спяшаўся стары мядзведзь, ён не мог паспець раней.

- Багiра, - крычаў ён, - я тут! Я лезу наверх! Я спяшаюся! Камянi выслiзгваюць у мяне з-пад ног! Дайце толькi да вас дабрацца, о вы, подлыя Бандар-Логi!

Мядзведзь, сапучы, ускараскаўся на тэрасу i знiк пад хваляй малпаў, што рынулiся на яго, але тут жа прысеў на кукiшкi, расставiў пярэднiя лапы i згроб iмi столькi малпаў, колькi мог утрымаць. Потым пасыпалiся раўнамерныя ўдары плясь-плясь-плясь! - з цмоканнем, быццам плiцы бiлi па вадзе. Шум падзення i ўсплёск сказалi Маўглi, што Багiра прабiлася да вадаёма, куды малпы не маглi палезцi за ёю. Пантэра ляжала ў вадзе, выставiўшы толькi галаву, i прагна хапала ротам паветра, а малпы стаялi ў тры рады на чырвоных прыступках i падскаквалi ад злосцi на месцы, гатовыя накiнуцца на яе з усiх бакоў разам, калi яна выйдзе з вады на дапамогу Балу.

Вось менавiта тады Багiра ўзняла мокры падбародак i ў роспачы крыкнула, заклiкаючы на дапамогу Змяiны Народ:

- Мы з вамi адной крывi, я i вы!

Яна думала, што ў апошнюю хвiлiну Каа збаяўся. Нават Балу на краi тэрасы, ледзь дыхаючы пад малпамi, што навалiлiся на яго, не мог стрымаць усмешкi, калi пачуў, што чорная пантэра просiць дапамогi.

Каа толькi што перавалiўся цераз заходнюю сцяну i так моцна грымнуўся аб зямлю, што вялiзны камень звалiўся ў роў. Каа i не збiраўся адступаць. Ён два разы скруцiўся i раскруцiўся, каб праверыць, наколькi кожны фут яго доўгага цела падрыхтаваны да бою.

|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]