Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 51 из 197

Малпы баялiся Каа больш за ўсё на свеце, бо нiводная з iх не ведала межаў яго сiлы, нiводная не асмельвалася зiрнуць яму ў вочы i нiводная не выйшла жывою з яго абдымкаў. I таму, калоцячыся ад жаху, малпы кiнулiся на сцены i на дахi дамоў, а Балу з палёгкай глыбока ўздыхнуў. Поўсць у яго была куды гусцейшая, чым у Багiры, але i ён даволi-такi нацярпеўся ў баi. I тут Каа ўпершыню разявiў пашчу, сыкнуў адно доўгае свiстлiвае слова, i малпы, што далёка ў лесе спяшалiся на дапамогу да Халодных Бярлогаў, замерлi на месцы i задрыжалi так моцна, што галiны пад iх цяжарам сагнулiся i затрашчалi. Малпы на сценах i на дахах дамоў перасталi крычаць, у горадзе зрабiлася цiха, i Маўглi пачуў, як Багiра ацепвае мокрыя бакi, пасля таго як выйшла з вадаёма. Потым зноў узняўся шум. Малпы палезлi вышэй на сцены, учапiлiся за шыi вялiзных каменных iдалаў i вiшчалi, скачучы па зубчастых сценах, а Маўглi прытанцоўваў на месцы, прыпаў вокам да ажурнай разьбы i пачаў вухкаць, як сава, выказваючы гэтым сваю пагарду i насмешку.

- Дастанем дзiцяня з пасткi, я больш не магу! - цяжка дыхаючы, сказала Багiра. - Возьмем дзiцяня i ўцякайма. Хаця б яны зноў не напалi!

- Яны не крануцца з месца, пакуль я не загадаю iм. Ссстойце на мессцы! сыкнуў Каа, i навокал зноў зрабiлася цiха. - Я не мог прыйсцi раней, Сясстра, але мне здалосся, што я чую твой поклiч, - сказаў ён Багiры.

- Я... я, можа, i клiкала цябе ў разгар бою, - адказала Багiра. - Балу, ты паранены?

- Не ведаю, як гэта яны не разарвалi мяне на сотню маленькiх мядзведзяў, сказаў Балу, спаважна атрасаючы адну лапу за другой.

|< Пред. 49 50 51 52 53 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]