Маыгли (на белорусском языке)   ::   Киплинг Редьярд

Страница: 50 из 197

Тым часам Балу не пераставаў бiцца, i малпы верашчалi над вадаёмам вакол Багiры, i кажан Манг, лятаючы ўзад i ўперад, разносiў па джунглях весткi пра вялiкую бiтву, так што затрубiў нават дзiкi слон Хатхi. Далёка ў лесе прачнулiся паасобныя чародкi малпаў i памчалiся па верхавiнах дрэў да Халодных Бярлогаў, на дапамогу сваякам, i шум бою пабудзiў дзённых птушак на шмат мiль навакол. Тады Каа рушыў шпарка, напрасткi, ахоплены прагай забiваць. Уся сiла ўдава - у цяжкiм удары галавой, падвоеным сiлай i цяжарам усяго цела. Калi вы можаце ўявiць сабе кап'ё, або таран, або молат вагою амаль паўтоны, кiруемы спакойным, разважлiвым розумам, што жыве ў яго ручцы, вы можаце сабе ўявiць, якi быў Каа ў баi. Удаў даўжынёю чатыры цi пяць футаў можа збiць з ног чалавека, калi ўдарыць яго галавою ў грудзi, а Каа, як вам вядома, меў ажно трыццаць футаў. Першы ўдар, нацэлены прама ў гушчу малпаў, што акружылi Балу, быў нанесены моўчкi, з закрытым ротам, а другога ўдару не спатрэбiлася. Малпы кiнулiся ўроссып з крыкам:

- Каа! Гэта Каа! Уцякайце! Уцякайце!

Не адно пакаленне малпаў выхоўвалася ў страху перад удавам i паводзiла сябе як след, бо наслухалася ад старэйшых расказаў пра Каа, начнога злодзея, якi ўмеў праслiзнуць сярод галiн гэтак жа бясшумна, як расце мох, i выкрасцi сама дужую малпу; пра старога Каа, якi ўмеў прыкiдвацца сухiм суком або гнiлым пнём, так што сама мудрыя нi аб чым не здагадвалiся да таго часу, пакуль гэты сук не хапаў iх.

|< Пред. 48 49 50 51 52 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]