Маыгли (на белорусском языке) :: Киплинг Редьярд
Страница:
80 из 197
Кожны вечар ёнпаўтараў звярам, якiя ўжо не мелi сiлы сысцi на новыя мясцiны, што сонца забiла джунглi на тры днi лёту ва ўсе бакi.
Маўглi, якi дагэтуль не ведаў сапраўднага голаду, узяўся за стары мёд трохгадовай даўнасцi; ён выграбаў з апусцелых вуллёў сярод скал мёд, чорны, як ягады цёрну, i пакрыты налётам застылага цукру. А яшчэ ён даставаў лiчынкi, што пазабiралiся глыбока пад кару дрэў, i выкрадаў у восаў iхнюю дзятву. Ад дзiчыны ў джунглях засталiся скура ды косцi, i Багiра забiвала тройчы на ноч i ўсё не магла наесцiся ўволю. Але горш за ўсё было тое, што не хапала вады, бо Народ Джунгляў п'е хоць i рэдка, але ўдосталь.
А спякота ўсё трымалася i трымалася i выпiла ўсю вiльгаць, i ў рэшце рэшт з усiх рэк, рэчак i ручаёў заставалася толькi галоўнае рэчышча Вайнгангi, па якiм бруiўся тоненькi ручаёк вады памiж мёртвымi берагамi; i калi дзiкi слон Хатхi, якi жыве сто гадоў i нават больш, убачыў доўгi сiнi каменны хрыбет, што высунуўся з-пад вады пасярэдзiне патоку, ён пазнаў Скалу Мiру i тут жа ўзняў хобат i затрубiў, абвяшчаючы Вадзяное Перамiр'е, як пяцьдзесят гадоў назад абвясцiў гэтае Перамiр'е яго бацька. Аленi, дзiкi i буйвалы хрыпла падхапiлi яго заклiк, а каршун Чыль, лятаючы над зямлёй вялiкiмi кругамi, свiстам i крыкам паведамляў джунглям пра Перамiр'е.
Паводле Закону Джунгляў, забойства каля вадапою караецца смерцю, калi Перамiр'е ўжо аб'яўлена. Гэта таму, што напiцца вады важней, чым пад'есцi.
|< Пред. 78 79 80 81 82 След. >|