Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
23 из 84
Магло б здавацца, што памiж гэтымi двума жыве вялiкая згода i аднадумнасць. У хвiлiны гэтага прыслухоўвання яны можа i сапраўды рабiлiся роўнымi iмклiўцамi да аднаго. Iм жа важна было на гэты хоць вечар усцерагчыся ад таго, хто б уздумаў натрапiць на iх след. З гэтага яны i пачалi рабiць першыя спробы пазнаць адзiн аднаго. Кожнаму было ясна, што другi баiцца свету i хоча ўхавацца ад людскога вока. За час гэтых выхадаў з хаты яны не сказалi адзiн аднаму нi слова, але гэта магло б быць лiшнiм. Яны ўжо, на гэты вечар, пачалi разумець, што аднаму важна тое, без чаго не можа абысцiся другi. Настаў нарэшце момант, што калi тоўсты паварушыўся, каб iсцi, малады сказаў вельмi цiха:
- Iзноў хiба выйдзем?
- Ну, як там, цiха? Нiчога падазронага? - абазваўся той, што ў летнiм пiнжаку.
- Прыглядайцеся ў бок лесу, - заўважыў самы старэйшы.
I ўсё памiж iмi як бы высветлiлася. Чаго ж iм яшчэ крывiцца адзiн на другога цi ўсiм на аднаго, калi яны разам павiнны сцерагчыся нежаданага прыйсця таго, хто можа iсцi iхнiмi слядамi? Такая атмасфера раптам навiсла ў гэтай хаце. Здаецца, яе адчуў нават i той, што зрабiў труну. Ён паглядзеў на ўсiх чатырох i сам сабе ўздыхнуў: "Божа мой, Божа". Як бы там нi было, ён сам выйшаў з хаты i, калi вярнуўся, сказаў:
- Цiха i пуста. Нiкога нiдзе. Месяц узыходзiць.
Пра месяц ён сказаў праўду, але гэта была ўжо лiшняя фраза, i iшла яна ад пошукаў хоць якой блiзасцi з людзьмi. Можа яно было i так. I гэтак усiм здалося. Тым часам самы маладзейшы зноў падняўся, каб выйсцi. Падняўся i тоўсты.
|< Пред. 21 22 23 24 25 След. >|