Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
25 из 84
Як бы яно там нi было, але колькi момантаў усе пастаялi моўчкi, iтоўсты раптам пачаў спускацца з ганка. Можа ён нiчога такога i не думаў, але ўсе гукнулi ў адзiн голас:
- Куды? Чаго? Як гэта?!
Ён падняўся зноў на ганак, i ўсiм стала ясна: не ўстанавiлася памiж iмi згода, i вялiкае недавер'е жыло i не зменшвалася. Самы старэйшы раптам уздыхнуў i штосьцi як бы прашаптаў сам сабе.
- А памагчы таму хаваць, - сказаў ён мацней.
- Я кончуся з холаду ў гэтым пiнжаку, - сказаў той, лёгка адзеты.
Ён шпарка рушыў у хату. I ўсе за iм. Таўсматы сеў на лаву. Усе ж астатнiя сцiснулiся пры печы, у якой яшчэ датляваў жар. У момант цяпло размарыла iх. Дрымота агарнула iх усiх трох. Усе яны нейк адразу тут жа ляглi на падлогу i сцiшылiся. Яны спалi. Але ў неспакоi. Колькi яны паспалi, хвiлiн можа дзесяць, не больш, а раз-поразу то той, то другi ўсхватваўся, паднiмаў галаву, акiдаў цяжкiмi вачыма хату i зноў кiдаўся на падлогу i спаў. Тоўсты таксама спаў, седзячы на лаве. Два тутэйшыя мужчыны тым часам унеслi з сянец труну, паклалi ў яе нябожчыцу i паставiлi труну з нябожчыцай на той самы тапчан. Той, што рабiў труну, выйшаў у сенцы i зноў з'явiўся ў дзвярах з рыдлёўкаю ў руках. Ён быў пануры, але вочы яго, здавалася, лiлi святло на твар.
- Цяпер пайду капаць, - сказаў ён.
- Добра было б каб удвух, - адказаў другi. - Але як я тут пакiну.
Раптам моцны кашаль перарваў не толькi гаворку, але можа нават i думкi гэтых людзей. На падлозе нехта з тых трох так кашляў, быццам бы грудзi яго разрывалiся. З хрыпам i свiстам кашляў ён i адкашляўшыся ўстаў.
|< Пред. 23 24 25 26 27 След. >|