Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
39 из 84
I ён сам, i Гануся, iтрэцi чысцiлi часткi вiнтоўкi. Падоўгу адцiралi iх. Прайшло можа гадзiн тры. Ганусiн бацька дастаў з кiшэнi бутэлечку з памазачным алеем i перамазаў iм вычышчаныя часткi вiнтоўкi. Пасля ён сабраў вiнтоўку i зноў паклаў на ранейшае месца. Вось i дзень пачаў канчацца. Такiм жа вялiкiм кругам, па адным, яны пайшлi назад. На тварах iх была напiсана панурасць i скруха. Як бы нехаця ўвайшлi яны ў хату. Тыя ўсё ляжалi на печы. Чатыры пары ног тырчэлi з яе на хату. Старэйшы кашляў ужо бесперапынна. Усе ўвайшлi ў "халодны пакой". Гэта была чыстая хата пасля кухнi. Адно акно было без шкла i пазастаўлена фанерай. Тут i сапраўды было холадна. I апроч аднаго стала, нiчога больш не было. Гануся дастала з шуфляды гэтага ж стала хлеб i сала, i, стоячы над адчыненай шуфлядай, усе елi. Здавалася, што тут i спрадвеку была такая пустэча. Бо i ў хаце гэтай, i ў сенцах, i на двары, усё было пуста i гола. Пачынала змяркацца. Ганусiн бацька стаў на стол, дастаў рукою столь i выцягнуў з-за бэлькi скручаную ў жмут газету. Ён яе разгарнуў i разаслаў на стале. Гэта была "Правда", з таго ж самага месяца. На газету ён паклаў кавалак хлеба i выйшаў з пакоя. Ён зноў штурхануў у нагу самага маладога. Той паслухмяна злез з печы, нават не стараючыся не трывожыць тых. Тым, вiдаць, гэта ўжо не надакучала. Ганусiн бацька ўвёў яго ў "халодны пакой" i паказаў на хлеб на газеце:
- Еш.
Той працягнуў руку да хлеба i нейк скалынуўся. Ясная адзнака была, што ён яшчэ не ўмiраў ад свае хваробы i слабасцi. Ён добра змянiўся ў твары. Хоць на момант.
|< Пред. 37 38 39 40 41 След. >|