Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 40 из 84



- З гэтага лiстапада газета? З Масквы? Значыцца, яшчэ жыве Масква? I Саюз Савецкiх рэспублiк жыве?.. Дзе вы ўзялi газету? Як дасталi?

- Знайшлi ў полi. Я думаю, што з савецкага самалёта.

-Даўно?

- За дзень да таго, як вы тут з'явiлiся... А хто вы?

- Я студэнт педагагiчнага iнстытута ў Менску.

- Вам ломiць каленi?

- Ломiць.

- Вы не толькi атруцiлiся мясам. Больш за ўсё ў вас таго, што вы захаладзiлiся. Зараз мы вас будзем кармiць i адаграваць.

Дзiўная была раптоўная змена ў гэтым маладым чалавеку. Ён колькi разоў укусiў хлеба i пакiнуў есцi. Ён стаяў нерухома.

Але здавалася, што ён зробiць зараз нешта вялiкае i патрэбнае ўсiм, i да гэтага ён доўга iмкнуўся i толькi цяпер як мае быць дасягнуў гэтага. Твар яго як бы свяцiўся.

- Жыве наша бацькаўшчына!.. Я з усiх сiл буду старацца, каб ачуняць!.. А хто вы такiя? Што вы за людзi, што тут так жывеце?

- Iдзi ляжы. Я пасля табе раскажу, - сказаў Ганусiн бацька. - Я нешта прыдумаю, каб пакласцi цябе дзе iнакш.

Не зганяючы з твару новых рыс надзеi i веры, малады чалавек зноў уцiснуўся на печы памiж тых. Ужо зусiм пачало змяркацца. I вось новая заклапочанасць i ажыўленне заўладала ўсiмi, хто мучыўся сваёй душой, стоячы на нагах, а не лежачы. Утраiх шапталiся, збiралi ўсялякую адзежу i рэшткi яе. Паставiлi тапчан пры печы. Гануся паслала пасцель на тапчане з усяго, што толькi льга было знайсцi. Зноў Гануся падпалiла ў печы i грэла ваду ў чыгуне.

|< Пред. 38 39 40 41 42 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]