Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
42 из 84
Было падобна, што яны спяць седзячы. Гануся паставiла табурэт пры самых дзвярах у сенцы i там сядзела.
На печы таксама не спалi. Цi то там ужо за доўгi час адаспалiся, цi то кожны пачаў даходзiць да цвёрдай свае думкi, адзiнай патрэбнай яму. Льга было заўважыць у ясным змроку зорнай ночы, што адзiн з тых трох, найбольш, мусiць, апанаваны ўтрапеннем, сеў i звесiў з печы ногi. Ён так сядзеў i калываўся ў бакi. Праз колькi часу хтосьцi на печы яшчэ пачаў паднiмацца. I гэты сеў акрай печы i звесiў ногi, побач таго.
- Дзе тут вада? - пачуўся яго моцны шэпт.
Гэта быў той, што больш за ўсiх перакалацiўся на холадзе ў летнiм пiнжаку i ў жаночай шапцы, звязанай з нiтак. Гануся паднялася з табурэта, папацёмку разграбла ў печы жар i раздзьмула агонь. Яна запалiла лучыну i набрала ў нейкую пагнутую бляшанку вады.
- Калi будзе ласка, сюды падайце, - зноў сказаў той. Польскi акцэнт яго вымовы быў цяпер вельмi моцны. Вiдаць, што ён ужо не дбаў аб дасканаласцi свае вымовы па-расейску. Аслабеў, схварэўся, i не да гэтага яму было. Або прытупiлася пачуццё самаабароны. Вiдаць, што гэтае пачуццё было ў iм раней, бо чаго ж бы ён так стараўся, каб не ўжыць польскага слова.
- I мне, калi ласка, вады, - сказаў студэнт.
- I мне, прашу, - з жудасным нямецкiм акцэнтам сказаў той, што першы сеў на печы. Гэта быў самы старэйшы.
I таўсматы высунуў галаву з-за комiна i працягнуў руку:
- Вады, прашу.
З лучынай у руках, Гануся абышла ўсiх i напаiла кожнага.
|< Пред. 40 41 42 43 44 След. >|