Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
43 из 84
Тыя два асталiся сядзець на печы, а таўсматы так iляжаў, выткнуўшыся на хату з-за комiна. Гануся ўваткнула лучыну дзесьцi ў чалешнiках печы i зноў села на табурэт. Часта Гануся ўставала зменьваць лучыну i зноў садзiлася. У цьмяным святле ад лучыны постаць яе вырысоўвалася нявыразна, але не гэта было важна. З выгляду яна была яшчэ малая. Падростак з рухавымi плячыма, але з павольнай хадой. Тое, што яна тут, нейк усе адчувалi. Бо i студэнт колькi разоў паднiмаў галаву i кiдаў на яе вачыма. I таўсматы, i паляк раз-поразу паглядалi на яе. Самы ж старэйшы спынiў на ёй свой позiрк i не адвёў яго нiкуды. Пачалося доўгае маўчанне. Яно цяглося як пакута ўсiх гэтых людзей, як iх смутак аб мiнулым i аб будучынi, як прага iх. Раптам Гануся цвёрдым шэптам перарвала цiшыню:
- Бацька! Што мне рабiць?
- Пастарайся заснуць, - такiм жа шэптам адказаў бацька.
- Здаецца, што я сама ў магiле. Як бы мне дух спiрае.
- Ты ж сама казала, што дзень за днём перачакаць трэба. У цябе змалку яшчэ была ясная галава. Вучыся мець развагу.
I зноў запанавала цiшыня. Але, здаецца, Ганусiны словы ўзбудзiлi студэнта (а можа i ўсiх) да новага ўзбуджання i ўвялi яго ў новы абсяг думак. Бо ён адразу паставiў руку на локаць i падпёр ею галаву. Так, не то лежачы, не то седзячы, ён моцна шапнуў у бок Ганусi:
- Тут далёка Варшаўска-Маскоўская шаша?
- Не, недалёка, - як бы ўзрадавалася гаворцы Гануся.
- А горад Слуцак далёка адгэтуль?
- Далёка.
- Але чулi вы такi горад?
- Дык дзiва што чулi.
|< Пред. 41 42 43 44 45 След. >|