Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница:
47 из 84
I ў гэтыя гадзiны пачатку свае вялiкай дарогi я ўсё бачыў перад сабою вобраз той дзяўчынкi. Я думаў, што яна павiнна радзiцца ў мяне на свет, каб уведаць, што свет вялiкi, вольны, шчаслiвы, радасны, i нiякай казармы ў iм не будзе чалавеку, i што жыць на свеце - гэта значыцца, мець шчасце. I яшчэ дзеля чаго павiнна нарадзiцца яна, гэта каб перадаць сваiм ужо дзецям маю нянавiсць да немцаў, тупой, iлжывай, бессардэчнай, бесчалавечнай нацыi, якая вечна прысвойвала сабе чужое i цяпер надумалася абвясцiць сябе лепшай за ўвесь свет. Таўстаморды немец трымаў бы ў казарме маю дзяўчынку. А яна родзiцца на доўгi шчаслiвы век. Я яе адчуваю. I мне здаецца, што гэта ты i ёсць, Гануся.
У палон я трапiў, калi немцы забралi былi Смаленск. Мяне завезлi далёка. Што ж! Гэта былi першыя месяцы вайны. Немцы лезлi наперад. Мы адступалi. Надзея пачала меркнуць. У лагеры мы чулi толькi тое, што ўжо няма нашай Радзiмы. Я доўга iшоў на ўсход. I не ведаў нiчога, што робiцца. Я туляўся глухiмi закуткамi. Я абыходзiў гарады i мястэчкi. Усюды нямецкая варта вымагала дакумантаў. Але i з дакумантамi такiх, як я, гналi ў Германiю. Нарэшце я ўвайшоў у мясцовасць, дзе толькi пажарышчы. Я ведаў, што недзе тут павiнна быць Маскоўска-Варшаўская шаша. Яна прывяла б мяне пад Слуцак, у тым баку жыве мая мацi. Я далёка зайшоў на ўсход стараною i цяпер па шашы крыху вярнуўся б. Я ўжо дайшоў да страты апошнiх сiл.
|< Пред. 45 46 47 48 49 След. >|