Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 49 из 84

Я ж нядаўна яшчэ выбраўся з аглабель! Страшная мара аб няшчаснай дзяўчынцы ўладала мной тады вельмi моцна. Душа мая гнала вон усялякае спачуванне. Гэта была новая мая пакута: бачыць чалавека перад пагiбеллю i ў няшчасцi i не мець сiлы выйсцi з чорствасцi i халоднасцi! Я ўзненавiдзеў яго за тое, што ён прывалокся на маю родную зямлю, адабраў у мяне радасць, загнаў мяне ў аглоблi i не дазволiў мне быць i далей мяккiм i добрым, лiтасцiвым i лагодным перад чужой пакутай. Мы пачулi, як недзе непадалёку зарыкаў бык, i адчулi ў гэтым свой ратунак ад голаду. Гануся! Каб ты толькi ведала, да якога шчасця я дажыўся, калi ўбачыў газету. Да мяне вярнулася ўсё, што я страцiў. Гэта ж зусiм можа быць, што мацi мая жыве i я яшчэ ўбачу там, на Случчыне, чатыры высозныя вязы цераз вулiцу ад нашага дома, насупроць вокан. Гэтыя чатыры дрэвы былi маiм смуткам, калi я быў у тым маiм вялiкiм няшчасцi. Пад iмi i цень у спёку лагаднейшы, i на iх лiсце шумiць, як вечная музыка. Здаецца, нi на якiм iншым дрэве на свеце не пахне так кара, як на iх. Упершыню гэты пах я пачуў так, што ён астаўся iснаваць для мяне назаўсёды, гэта калi мне было год можа тры цi чатыры. Быў час пасля дажджу, i была восень. Ранняя восень. Бо ў мяне ў памяцi два жоўтыя лiсткi на адным дрэве, а ўсё каля iх зелена. Усё мокрае, i свецiць сонца. Сонца заходзiць. Захад як агнём гарыць, i мацi мяне вядзе за руку пад тымi дрэвамi. Пад тымi ж дрэвамi насустрач iдзе чалавек. Хто гэта быў i якi ён не асталося ў памяцi. "Пiсьмо", - сказаў ён, паказваючы пiсьмо.

- Ад яго? - з трывогай i надзеяй сказала мацi. "Ён" - гэта быў мой бацька, i быў ён тады на вайне.

|< Пред. 47 48 49 50 51 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]