Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 48 из 84

Iх я пачаў трацiць яшчэ ў лагеры, дзе на мне вазiлi ў бочцы ваду i я, упрэжаны ў аглоблi, з пякучым болем у плячах, думаў аб той дзяўчынцы, якая не павiнна была б ведаць аб яснай шырынi свету. Мая нянавiсць да фашыстаў роўная майму замiлаванню да мае мацi, якая недзе, можа, i жыве на Случчыне. Я нiколi не памiруся з тым, што можна забыцца i дараваць хаму, якi прывалокся i наступiў ботам табе на горла. Немец i чалавек. Вось яны два, адзiн аднаму напроцi. Калi нам суджана пабiць немцаў i калi мы пашкадуем iх, збiтых, i будзем гаварыць, што i яны людзi, то хто так можа гаварыць, калi я не дарую! Хiба можа яны ўсе, уся нацыя, так, як рабiлi некалi вялiкiя злачынцы, каючыся, адзенуць на сябе адзежу з зрэбных мяхоў на цэлае стагоддзе i самi аддадуць усе сiлы, каб узрасцiць у шчасцi тое пакаленне ў чалавецтве, якое ў сваiм маленстве зазнала на сабе нямецкi бот. Тады хiба можа я згаджуся на тое, каб зноў назваць немца чалавекам.

Я аслабелы i галодны бадзяўся, пасля чатырох цi пяцi месяцаў гэтага жудаснага вандравання i спаткаў вось яго (ён паказаў на печ, дзе самы старэйшы з усiх калываўся, звесiўшы ногi). Ён быў яшчэ горшы за мяне. Калi я яшчэ сяк-так iшоў, то ён, здаецца, падаў. Можа ён яшчэ i мог бы мацнейшы быць, але ж ведаў ён, што гiне, i гэта пабольшвала яго блiзасць да гiбелi. Я колькi бачыў чалавечай гiбелi, то яшчэ гэтакага страшнага чалавечага вобраза не бачыў. Здаецца, на яго сагнутых плячах сядзела смерць i пагойдвалася ў тахту яго вялай хады. Я, калi ўбачыў яго, забыўся быў i на свае пакуты. Сэрца маё сцiснулася ад жалю. Ён пачаў гаварыць, i я пачуў, што гэта немец. Я сцiснуў зубы.

|< Пред. 46 47 48 49 50 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]