Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 56 из 84

Пэўна тое, што i ён прагнуў штосьцi сваё расказаць студэнту. I было падобна, што ён такi зараз i пачне гаварыць, бурна i заўзята.

- Хто вы такiя тут у гэтай адзiнокай хаце? - сказаў пошапкам студэнт, узнiмаючы галаву блiжэй да Ганусiнага бацькi.

- I мяне вярнула да надзеi i радасцi тая газета, - адказаў ён. - I я душой узвысiўся над тым ботам, якi так моцна стаiць жалезным абцасам у мяне на горле. У той час, калi ты быў у сваiм цяжкiм падарожжы, я хаваў сваiх нябожчыкаў. Я быў, так як i цяпер, таксама ў сумным падарожжы. Разам з сваей Ганусяй я iду ў наш заўтрашнi дзень. Я апошнiя свае сiлы аддаю на тое, каб давесцi сваю Ганусю да той вялiкай мэты, якая i ёсць наш заўтрашнi дзень. Як магу, я пiльную яе душу, каб яна не абязвечылася i захавалася такая, якая i была змалку. Я сам i Гануся з Менска. Я навуковы работнiк Беларускай акадэмii навук. Завуся я Мiкалай Сямага. А маладосць мае мацi скончылася яшчэ на пачатку iмперыялiстычнай вайны, а мусiць i раней. Мне тады было шаснаццаць цi семнаццаць год. I радзiўся я ў гэтай самай хаце.

Ён шаптаў паволi i цiха, слова за словам. Гэта было апавяданне чалавека, якi хацеў бы ператварыць сваё апавяданне ў споведзь перад кiм шчырым, магутным, вялiкiм i разумным. I ў гэтага ў сэрцы вялiкае месца займала мацi. Вельмi можа быць, што сталасць год i вялiкая скруха павярнулi на момант яго душу позiркам у юнацтва i маленства, i там паўстаў яе вобраз, яго радасць i яго смутак. Маладосць яе скончылася перад той яшчэ вайной. Юнацтва яе прыпала на часы перад першай рэвалюцыяй.

|< Пред. 54 55 56 57 58 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]