Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 59 из 84

Гэта выпрацоўвалася натура простая i непасрэдная. Праз год памёр яго бацька, а яшчэ праз год адбылася Вялiкая рэвалюцыя. У васемнаццатым годзе ў Нясвiжскай семiнарыi склаўся "Гурток патрыётаў беларускай культуры", старшынёй якога быў семiнарыст... з Мiкалаеўшчыны. Мiкалай Сямага паехаў у тым годзе на лета дадому пераконаным у тым, што "годзе ў полi, ў лясах ты, старонка мая, сiратой начавала забытаю". Ён год не быў дома i знайшоў там вялiкiя змены. Вера! Як яна вырасла! А мацi вельмi пастарэла. За тое лета ён душой зблiзiўся з Верай i заўважыў на матчыным твары пячаць нейкага натхнёнага ўздыму. Бывала, сонца яшчэ толькi ўзыдзе, а яна ўжо iдзе з сярпом або з граблямi роснай сцежкай i як бы штосьцi гаворыць сама сабе.

- Аб чым ты думаеш? - запытаў ён раз яе.

- Я думаю - якi лёс будзе ў жыццi табе i Веры, - адказала яна, i ён уведаў праз гэтыя яе словы сiлу матчынай душы i вялiкасць яе сэрца. Зiму польскай акупацыi дзевятнаццатага года ён пражыў дома. Той год Нясвiжская семiнарыя была закрыта акупацыйнаю ўладаю за тое, што семiнарысты памагалi гарадскому рэўкому i гарнiзону ранняй вясной васемнаццатага года задушыць шляхечае паўстанне ў Нясвiжы.

Тую зiму Мiкалай Сямага наглядаў са смуткам у душы, як мацi асунулася постаццю сваей. Вясёласць яе i рухавасць знiклi, i валасы сталi зусiм сiвыя. У жнiвенi дваццатага года ён паехаў у Нясвiж канчаць семiнарыю. Сэрца яго было на ўздыме: хутка здзейснiцца яго мара: праз год ён будзе паўнапраўны настаўнiк.

|< Пред. 57 58 59 60 61 След. >|

Java книги

Контакты: [email protected]